Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галяндыя абвінаваціла ў гамафобіі Лукашэнку і Партыю БНФ


Гей-прайд у Менску ў траўні 2010
Гей-прайд у Менску ў траўні 2010

Міністэрства замежных спраў Нідэрляндаў апублікавала «Тэматычны даклад аб палітычнай апазыцыі, гомасэксуалах і прызыўніках у Беларусі».

Даклад ахоплівае пэрыяд са сьнежня 2010 году да канца жніўня 2012 году. У ім гаворыцца пра падзеі 19 сьнежня, становішча палітвязьняў, палітычныя рэпрэсіі, маўклівыя акцыі, «плюшавы дэсант». Паводле аўтараў дакладу, апазыцыя падзеленая на прарасейскі і праэўрапейскі лягер, а таксама інфільтраваная спэцслужбамі, гаворыцца ў прэс-рэлізе МЗС Галяндыі.

У дакладзе паведамляецца аб немагчымасьці зарэгістраваць у краіне палітычную партыю ці НДА, у якасьці прыкладаў прыводзіцца факт нерэгістрацыі па надуманых прычынах партыі «Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя». Таксама адзначаецца, што апошнія 10 гадоў у Беларусі не было зарэгістравана ніводнай палітычнай партыі, а актывісты незарэгістраваных арганізацыяў працуюць пад пагрозай крымінальнага перасьледу.

Цэлы разьдзел прысьвечаны становішчу гомасэксуалаў. З палітыкаў, якія падтрымліваюць гамафобію, у «Тэматычным дакладзе аб палітычнай апазыцыі, гомасэксуалах і прызыўніках у Беларусі» называецца ня толькі прэзыдэнт Лукашэнка, але і намесьнік старшыні Партыі БНФ Алесь Стральцоў, таксама адзначаецца адкрытая варожасьць да гомасэксуалаў апазыцыйнай арганізацыі «Малады Фронт».

«Прэзыдэнт Лукашэнка выклікае нэгатыўныя пачуцьці да ЛГБТ сваімі гамафобнымі заявамі», — гаворыцца ў дакладзе. Прыводзіцца цытата: «Лепш быць дыктатарам, чым геем» у бок міністра замежных спраў Нямеччыны Гіда Вэстэрвеле на яго заўвагу, што «Лукашэнка — апошні дыктатар Эўропы».

Шмат увагі надаецца прымусовай вайсковай службе. Між іншага адзначаецца, што вайскоўцы тэрміновай вайсковай службы ўдзельнічалі ў падзеях 19 сьнежня 2010 году, калі мітынг апазыцыі быў гвалтоўна разагнаны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG