УДЗЕНЬ...
...пераменная воблачнасьць, без ападкаў. Тэмпэратура: +20 – +22.
НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:
У вечаровым эфіры Свабоды «Праскі Акцэнт», у якім Юры Дракахруст разважае пра карысьць і шкоду ад «плюшавага дэсанту» ў Беларусі. У абмеркаваньні ўдзел бяруць шэф-рэдактар газэты «Наша ніва» Андрэй Дынько, дырэктар дасьледчых праграм Фінскага інстытуту міжнародных дачыненьняў Аркадзь Мошас і нямецкі палітоляг Марцін Шон.
А ў перадачы «Бібліятэка Свабоды» Алена Ціхановіч гутарыць з Галінай Руднік, аўтаркай кніжкі ўспамінаў «Птушкі пералётныя».
У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ
У літаратурным музэі Пятруся Броўкі ў Менску адкрыцьцё выстаўкі, прысьвечанай 80-годзьдзю газэты «Літаратура і мастацтва». Пачатак а 17.00.
Міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў зь візытам у Фінляндыі.
20 жніўня – дзяржаўнае сьвята ў Эстоніі: Дзень узнаўленьня незалежнасьці.
* * *
Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень — дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ
1937 – польскімі ўладамі забаронена дзейнасьць Таварыства беларускай асьветы.
1968 – войскі Варшаўскай дамовы ўвайшлі ў Чэхаславаччыну.
У гэты дзень нарадзіліся:
1742 – Тадэвуш Рэйтан, удзельнік Барскай канфэдэрацыі, дэпутат Сойму Рэчы Паспалітай.
У гэты дзень памерлі:
1919 – Іван Луцкевіч, беларускі археоляг, публіцыст, дзяяч беларускага нацыянальнага руху.
1991 – Баляслаў Грабінскі, доктар мэдыцыны, беларускі грамадзкі дзяяч.
2011 – Віталь Скалабан, беларускі гісторык, літаратуразнавец.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
«Studio Total мае гонар запрасіць дыктатара Аляксандра Лукашэнку ў наш дом у Сконэ ў Швэцыі. Мы арганізуем і аплацім пражываньне, харчаваньне, таксі і ўсё такое. Мы таксама, як абяцалі, раскажам ўсё, што вы хочаце ведаць пра тое, як падмануць вашу дарагую сыстэму СПА. Мы маем толькі адно патрабаваньне: каб вы паводзілі сябе настолькі ветліва, наколькі зможаце (не пагражалі катаваньнямі і таму падобным), і каб вы вызвалілі усіх палітычных вязьняў у Беларусі.»
З адказу Пэра Кромвэла, Томаса Мазэці і Ганны Ліны Фрэй са Швэцыі, напісанага ў форме адкрытага ліста Аляксандру Лукашэнку, на позвы КДБ зьявіцца ў Менску для сьледчых дзеяньняў у справе «плюшавага дэсанту».
ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ “СВАБОДЫ”:
Палітвязень Класкоўскі разгружае лес за 5-7 тысяч у месяц
Павал Севярынец працуе рознарабочым на складзе