Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павал Севярынец працуе рознарабочым на складзе


Сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Павал Севярынец, асуджаны да трох гадоў абмежаваньня волі, пачаў працаваць у фэрмэрскай гаспадарцы «Бардо».

Севярынец: «Працую тут падсобным рабочым на складзе. Дапамагаю афармляць дакумэнтацыю, пры неабходнасьці пераношу фарбы ці нешта іншае. Пакуль яшчэ знаёмлюся тут з усім. Начальства добрае, ставіцца няблага».

Фермерская гаспадарка «Бардо» знаходзіцца на тэрыторыі былой вайсковай часткі ў вёсцы Куплін Пружанскага раёну. Размешчана яна адразу каля спэцкамэндатуры, дзе жыве цяпер асуджаны сустаршыня БХД.

Гаспадарка спэцыялізуецца на вырошчваньні бульбы, капусты, буракоў, морквы, збожжавых. Займаюцца тут і вырошчваньнем рыбы.

Павал Севярынец быў працаўладкаваны ў фэрмэрскую гаспадарку «Бардо» па загадзе з спэцкамэндатуры пасьля таго, як шматлікія прадпрыемствы і арганізацыі Пружанаў адмовіліся даць яму працу.

16 траўня Павал Севярынец, які падчас выбараў 2010 году кіраваў выбарчым штабам кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага, быў асуджаны на тры гады абмежаваньня волі з накіраваньнем ва ўстанову адкрытага тыпу паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх).

Павал Севярынец каля складу, у якім працуе.
Анатоль Сахаруша з Малечы прывёз Севярынцу сьвежую прэсу.
Галаўны офіс фэрмэрскай гаспадаркі.
Вырошчваньне бульбы — адзін з профіляў гаспадаркі.
Спэцкамэндатура.

Імправізаваная трэнажорная заля каля спэцкамэндатуры.
Собор Аляксандра Неўскага ў Пружанах, які наведвае Павал Севярынец.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG