«Такое жыцьцё»: Фэрму адрамантавалі, жыльлё — не
Жыхары вёскі Стараград Кармянскага раёну скардзяцца на нечалавечыя ўмовы жыцьця ў панэльным доме № 2а па вуліцы Савецкай. Плоскі дах цячэ, паравое ацяпленьне даўно адключана — са сьцен тырчаць трубы-дымаходы. Людзі пабудавалі стаякі, каб неяк абагравацца ад холаду. Але ад вадзяных плыняў, сырасьці, цьвілі, пачарнелай столі яны пазбавіцца ня могуць.