Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Насты Палажанкі і Дзень дэсантніка


Бліц-агляд падзеяў і датаў 2 жніўня.

Надвор’е

У Беларусі чакаецца сонечнае надвор’е, тэмпэратура – да +26.

У гэты дзень у Беларусі і ў сьвеце

У Нацыянальным гістарычным музэі (вул. Карла Маркса, 12) адкрыцьцё выставы Ядзьвігі Сянько «Сьвет іконы». Пачатак а 17-ай.

У Лёндане працягваюцца ХХХ Алімпійскія гульні

Не прапусьціце:

У эфіры Свабоды – чарговае «Падарожжа Свабоды» і агляд лістоў, які падрыхтаваў Валянцін Жданко

===

Паважаныя слухачы! Дапамажыце больш поўна паказаць беларускі дзень — дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.

Таксама ў гэты дзень:

1840: Паводле ўказу расейскага імпэратара спынена дзеяньне Статуту ВКЛ на тэрыторыі Віленскай, Гарадзенскай і Менскай губэрніяў.

1919: У Вільні Цэнтральнай беларускай радай Віленшчыны і Гарадзеншчыны створана Беларуская вайсковая камісія – орган па фармаваньні беларускіх часьцей у войску.

1990: Войскі Іраку ўварваліся ў Кувэйт.


У гэты дзень нарадзіліся:


1549 — Мікалай Крыштоф Радзівіл «Сіротка», дзяржаўны дзяяч Вялікага княства Літоўскага, вандроўнік

1949 — Ісабэль Альендэ, чылійская пісьменьніца

1990 — Наста Палажанка, дзяячка моладзевага руху, намесьніца старшыні «Маладога Фронту»

У гэты дзень памерлі:

1589 — Генрык Валезы, кароль польскі і вялікі князь літоўскі

1719 — Караль Станіслаў Радзівіл, дзяржаўны дзяяч Вялікага княства Літоўскага, канцлер, кавалер ордэну Белага Арла

1759 — Станіслаў Карвацкі, ксёндз-прафэсар, езуіт, прафэсар рыторыкі, прэфэкт, місіянэр, тэоляг

1833 — Міхаіл Валовіч, арганізатар беларускага нацыянальна-вызвольнага руху, удзельнік паўстаньня 1830—1831 гадоў

1922 — Аляксандар Бэл, амэрыканскi навукоўца, вынаходнiк тэлефону


Цытата на памяць:

«Людзі павінны адчуваць нешта такое, за што баліць у іх сэрца. Чым шырэйшае сэрца будзе ў беларусаў, тым болей шанцаў, што тут нешта будзе адбывацца».

Наста Палажанка

Год таму на сайце Свабоды:

Крызіс штурхае беларусаў у Расею

Польскі міністар заклікае Лукашэнку мірна аддаць уладу

Месяц арышту за лаянку і маўчаньне

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG