Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Попыт на валюту расьце, у людзей інфляцыйныя чаканьні


У Беларусі зноў зьявіўся ажыятажны попыт на валюту.

Паводле афіцыйных дадзеных Нацыянальнага банку краіны, у чэрвені насельніцтва параўнальна з траўнем набыло валюты на 17,4 мільёна даляраў болей, чым прадало. Такога не было з сакавіка 2011 году.

«Ці зьвязана гэта толькі з сэзонам адпачынку, калі людзі традыцыйна набываюць валюту, каб адпачыць за мяжой?» — спыталася «Свабода» ў экспэртаў.

Барыс Жаліба, доктар эканамічных навук, прафэсар, адзначае, што рублёвая маса ў Беларусі пачала надзвычай хутка расьці. Калі ў траўні яе прырост склаў 5%, то ў чэрвені — ужо 14%:

«А людзі цяпер адукаваныя. Яны чытаюць у інтэрнэце, у мэдыях. І бачаць, што прырост рублёвай масы робіцца ўсё хутчэйшым. З-за гэтага ў людзей узьнікаюць так званыя інфляцыйныя чаканьні наконт рубля. Гэта і тлумачыць матывы пераводу сваіх грошай у замежную валюту.

Да таго ж прэзыдэнт сказаў, што ў жніўні павінна ўзрасьці стаўка першага разраду. Людзі разумеюць, што за гэтым будзе, і ўжо цяпер запасаюцца валютай. Таму ажыятажны попыт на яе — гэта ня толькі пэрыяд адпачынку, але і інфляцыйныя чаканьні насельніцтва».

Яўген Прэйгерман, дырэктар па дасьледаваньнях Лібэральнага клюбу:

Яўген Прэйгерман
Яўген Прэйгерман
Тут дзейнічаюць два фактары. Першы — людзям патрэбна валюта для адпачынку. Другі — зьніжаецца стаўка рэфінансаваньня. І таму людзі пачынаюць пераводзіць рублёвыя дэпазыты ў валюту. А потым, зразумела, яны адкладуць яе на хаце ў загашнік альбо перавядуць у якасьці валютнага дэпазыту.

І гэтая тэндэнцыя пачала назірацца ўжо дзесьці з траўня. Менавіта ў гэты час пачалі заканчвацца трохмесячныя кантракты па рублёвых дэпазытах, якія насельніцтва заключала з банкамі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG