Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: гадавіна пачатку вайны і сьмерці Васіля Быкава


22 чэрвеня. Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

УДЗЕНЬ…

…пахмурна, але без дажджу, +24

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

У Менску — суд праваабаронцы Гары Паганяйлы супраць МУС і Мінюсту наконт уключэньня яго ў сьпісы невыязных

У Беларусі — мерапрыемствы, прымеркаваныя да 71-й гадавіны нападу на СССР войскаў фашыстоўскай Нямеччыны. А 4 гадзіне ў Менску кіраўніцтва памежнага камітэту, вэтэраны і курсанты ўскладуць кветкі да абэліску на плошчы Перамогі.

Пазьней у гэты дзень будуць ускладзеныя кветкі на Вайсковых могілках.

У Берасьці пройдзе міжнародны фэст гістарычнай рэканструкцыі «22 чэрвеня».

У Менску знаходзіцца Камбаджыйская парлямэнцкая дэлегацыя. У плянах — сустрэчы з кіраўніцтвам Беларусі і наведаньне выбітнасьцяў у Менску, Нясьвіжы, Міры.

У Менску ўрад адкажа на пытаньні дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савету рэспублікі.

У Нясьвіжы адкрыюцца «Вечары Вялікага тэатру Беларусі ў замку Радзівілаў».

У Ісламабадзе абяруць прэм’ер-міністра Пакістану.

У Рыме лідэры Гішпаніі, Францыі, Нямеччыны і Італіі абмяркуюць крызіс эўразоны.

У Празе зьбяруцца прэм’ер-міністры краін Вышэградзкай групы.

На Эўра-2012 у чвэрцьфінале гуляюць Нямеччына з Грэцыяй у Гданьску.

НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:

У вечаровым эфіры Свабоды: Сяргей Наўроцкі і Галіна Яшчанка ў праграме «Вашы дзеці». Маладыя людзі з выдатнай заходняй адукацыяй і бліскучай кар’ерай абсалютна рацыянальна і бязь лішнага патасу вярнуліся ў Беларусь, каб пабудаваць уласны дом у Валожынскім раёне і выхаваць тут сваіх дзяцей.А Зьміцер Бартосік у «Падарожжы Свабоды» запросіць у вёску Карабы

Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень — дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ

1919 — у Горадні выйшла газэта «Родны край» (выдавалася да 19 ліпеня 1919 г. і была забаронена на 6-ым нумары).

1941 — на беларускія землі ўвайшлі войскі фашыстоўскай Нямеччыны.

1943 — заснавана моладзевая патрыятычная арганізацыя — Саюз Беларускай Моладзі (СБМ, дзейнічала у Беларусі да ліпеня 1944 г.).

1950 — у Маладзечне адбыўся суд над удзельнікамі мядзельска-смаргонскага вучнёўскага антысавецкага падпольля. Большасьць удзельнікаў асуджана да 25 гадоў савецкіх канцлягераў, а кіраўнік групы Расьціслаў Лапіцкі — да расстрэлу. Валер Мазынскі зьняў дакумэнтальны фільм пра Расьціслава Лапіцкага.

У гэты дзень нарадзіліся:

1883 — Аляксандр Цьвікевіч (г. Брэст), палітычны дзеяч, гісторык, філёзаф, публіцыст.

1896 — Браніслаў Туронак (фальв. Пестуны, цяпер Міёрскі раён), культурна-грамадзкі дзеяч, публіцыст.

У гэты дзень памерлі:

1527 — Нікало Мак’явэлі, італьянскі палітычны й вайсковы тэарэтык, гісторык, пісьменьнік і дыплямат

2003 — Васіль Быкаў, народны пісьменьнік Беларусі. Пахаваны на Ўсходніх могілках у Менску.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«Надвячоркам кожнага дня я ўключаю прымач і шукаю „Свабоду“. Тое сталася звычкаю і патрэбаю душы».
Васіль Быкаў

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ:

«Крыўдна і балюча, асабліва 22-га чэрвеня»

Справы за Плошчу працягваюцца: новы абвінавачаны

Зьмітра Бандарэнку паклалі ў рэспубліканскі турэмны шпіталь

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG