НАДВОР'Е:
Па ўсёй Беларусі дажджы. На захадзе 13–15 цяпла, на ўсходзе 15–17.
У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ
Менск, у нацыянальным прэсавым цэнтры адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя пасла РФ Аляксандра Сурыкава, прымеркаваная да дзяржаўнага сьвята РФ – Дня Расеі. Пачатак у 11.00.
Менск, у кніжнай краме «логвінаЎ» (пр. Незалежнасьці, 37а) пройдзе ўручэньне літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес-2011» Таварыства вольных літаратараў. Пачатак у 18.30. Сачыце за трансьляцыяй у нашым эфіры і на сайце.
Баку, візыт дзяржсакратара ЗША Гілары Клінтан у Азэрбайджан.
Лёндан, абнародаваньне даклада Freedom House «Нацыі на пераходзе-2012».
Абнародаваньне даклада міжнароднай арганізацыі Transparency International «Якая карупцыя ў Эўропе?».
Пэкін, пачатак саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
1757 – у Віцебску згарэў Ніжні замак, больш не аднаўляўся.
1867 – польскі тэрарыст Беразоўскі зрабіў замах на расейскага цара Аляксандра II.
1944 – падчас Другой сусьветнай вайны войскі Вялікабрытаніі і ЗША высадзіліся ў Францыі, адкрыты Другі фронт.
У гэты дзень нарадзіліся:
1799 – Аляксандар Пушкін, паэт і пісьменьнік.
1841 – Эліза Ажэшка, пісьменьніца.
1875 – Томас Ман, пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.
1950 – Аляксей Дудараў, драматург.
У гэты дзень памёрлі:
1934 – Браніслаў Эпімах-Шыпіла, мовазнаўца і выдавец.
1980 – Генры Мілер, пісьменьнік.
2011 – Уладзімер Конан, філёзаф, гісторык, літаратурны крытык.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
Урэшце перамагаюць прарокі.
Уладзімер Конан
ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ:
Вольга Бандарэнка: У некаторых камэрах Валадаркі – сьпёка вышэй за плюс 40
Марыне Адамовіч не далі спатканьня з Статкевічам: «А вы ня жонка па пашпарце»
Маці абвінавачанага ў тэракце не дазволілі быць законным прадстаўніком сына