Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маці абвінавачанага ў тэракце не дазволілі быць законным прадстаўніком сына


У лісьце, падпісаным кіраўніком сьледчай групы, што займаецца справай выбуху ў менскім мэтро 11 красавіка, намесьнікам Генэральнага пракурора Андрэем Шведам, напісана, што маці не дазволілі быць законным прадстаўніком сына, бо ён паўналетні і дзеяздольны.



Маці занепакоеная фізычным і маральным станам свайго 26-гадовага сына, які знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Яна лічыць сына невінаватым і непакоіцца, што на яго можа быць аказаны ціск, каб ён узяў на сябе віну за тое, чаго не рабіў. Таму спадарыня хацела, каб яе дапусьцілі да ўдзелу ў дзеяньнях па крымінальнай справе, распачатай супраць яе сына паводле часткі 3 артыкула 289 Крымінальнага кодэксу.

30 траўня яна зьвярнулася з заявай да кіраўніка сьледчай групы, спаслаўшыся на шэраг артыкулаў Крымінальна-працэсуальнага кодэксу, якія рэглямэнтуюць магчымасьці грамадзян быць законнымі прадстаўнікамі сваіх бліжэйшых сваякоў, якіх вінавацяць у крымінальных злачынствах, у тым ліку асабліва небясьпечных для грамадзтва. Але атрымала адмову на падставе таго, што яе сын паўналетні і што "ў органа папярэдняга расьсьледаваньня няма зьвестак і падставаў меркаваць, што ён недзеяздольны".

Віцебскі праваабаронца Павал Левінаў мяркуе, што дамагчыся ўдзелу ў справе сына можна было б іншым шляхам :

Павал Левінаў
"Законны прадстаўнік сапраўды можа прадстаўляць інтарэсы толькі непаўналетняй або недзеяздольнай асобы, што і патлумачыў у сваім адказе кіраўнік сьледчай групы Андрэй Швед. На падставе часткі 3 артыкула 44 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу маці абвінавачанага магла б стаць адным з абаронцаў сына, колькасьць якіх, паводле заканадаўства, не абмежаваная. Але хадайніцтва пра гэта мусіць падаць у орган расьсьледаваньня сам абвінавачаны".

У большасьці беларускага насельніцтва недастаткова высокі ўзровень прававой культуры, таму ў мяне ёсьць падставы меркаваць, што просты 26-гадовы хлопец зь сярэдняй адукацыяй наўрад ці мог ведаць пра такое сваё права. Аднак распавесьці пра гэта абвінавачанаму абавязкова мусіў орган, які вядзе сьледзтва. Мог бы падказаць зрабіць гэта і прафэсійны адвакат. Я цалкам перакананы, што наяўнасьць блізкага сваяка ў якасьці абаронцы — гэта дужа важна, бо ніводзін адвакат ня будзе так шчыра і аддана адстойваць інтарэсы абвінавачанага, як родны чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG