Праваабаронца Гары Паганяйла больш за 2 месяцы спрабуе высьветліць, хто і чаму ўнёс яго прозьвішча ў «сьпісы невыязных». У якасьці прычыны паведамлялася, што Гары Пятровіч зьяўляецца даўжніком па справе аб банкруцтве або зацiкаўленай асобай у адносiнах да даўжнiка. Хоць пра існаваньне падобнай справы ня ведае ня толькі сам праваабаронца, але і ніводзін з гаспадарчых судоў Беларусі.
Амаль два месяцы скарга Паганяйлы на дзеяньні МУС і Мін’юсту знаходзіцца ў судзе Маскоўскага раёну. Судовае разьбіральніцтва доўга адкладалася, і нарэшце прызначана на 19 чэрвеня.
І вось цяпер Гары Паганяйла атрымаў зь Мін’юсту ліст, у якім адмаўляецца, што які-небудзь суд Беларусі вынес рашэньне пра абмежаваньне яго права на выезд з краіны. А ў дадзеным выпадку такое рашэньне можа быць прынята толькі судом.
Пры гэтым згадваюцца нейкія «тэхнічныя збоі», якія «існавалі» у пэрыяд з 24.02.2012 па 10.03.2012 «у перадачы электронных дадзеных у Міністэрства ўнутраных спраў». Але ў лісьце не гаворыцца, што менавіта яны сталі прычынай раптоўнага зьяўлення прозвішча праваабаронцы ў банку дадзеных МУС, аднак ніякіх іншых прычын у адказе Мін’юсту таксама не прыводзіцца.
17 траўня Гары Паганяйла ў другі раз зьвярнуўся ў Дэпартамэнт па грамадзянстве і міграцыі з заявай аб выключэньні яго са сьпісу невыязных, спасылаючыся на атрыманы з Мін’юсту адказ, паведамляе сайт Беларускага Хэльсынскага камітэту.