Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо выходныя, 19-20 траўня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

У СУБОТУ...

…і нядзелю пераменная воблачнасьць, але без дажджу. Тэмпэратура ўдзень 16-21 градусаў цяпла.
НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:

У суботу ў вечаровым эфіры Свабоды «Гамбурскі рахунак Бахарэвіча» — эсе пра Масея Сяднёва. А ў нядзелю ў перадачы «Праскі акцэнт» Юры Дракахруст абмяркоўвае прапановы і пляны стварэньня беларускага ўраду ў выгнаньні з палкоўнікам спэцназу ў адстаўцы Ўладзімерам Барадачом, старшынём Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатолем Лябедзькам і літоўскім палітолягам Віцісам Юрканісам.
У ГЭТЫЯ ДНІ Ў БЕЛАРУСІ І Ў СЬВЕЦЕ:

19 траўня

Другі дзень саміту «вялікай васьмёркі» ў Кэмп-Дэвідзе ў ЗША.

20 траўня

Другі тур прэзыдэнцкіх выбараў у Сэрбіі.

Першы дзень двухдзённага саміту НАТО ў Чыкага.

***

Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень — дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫЯ ДНІ:

19 траўня

1792 — каля Міру адбылася бітва беларуска-літоўскіх харугваў з расейскімі войскамі.

19-20 траўня — дабрачынная акцыя «Дзень дабра» ў гіпэрмаркэце «Гіппо» (Менск, вул. Гарэцкага, 2), мэтай якой зьяўляецца збор грашовых сродкаў, адзеньня, абутку, кніжак, цацак, канцыялярскіх прыладаў, сродкаў гігіены для дзяцей-сіротаў і дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі.

Нарадзіліся:

19 траўня

1780 — Людвік Міхаіл Пац, вайсковы дзяяч, удзельнік паўстаньня 1830-1831 гг.

20 траўня

1902 — Язэп Пушча, беларускі паэт.

1962 — Аляксандар Дзядзюшка, беларускі і расейскі актор тэатру і кіно.

Памерлі:

19 траўня

1896 — Ян Козел, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863–1864 гг.

20 траўня

1918 — Карусь Каганец, беларускі пісьменьнік.

2006 — Уладзімір Плешчанка, грамадскі дзяяч, старшыня Віцебскай абласной рады Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«Беланогі, расчухраны месяц
Лявоніць у лісьці кляновым.
Мне чупрыны не хочацца зьвесіць
Ў гэты вечар аўсяна-зялёны.
Я пайду сінявою мурожнай
Да начлежнікаў, хлопцаў буяных,
Хай прыгорне мяне вербалозьзе,
Бо я хмелем сягоньняшнім п’яны.
Ой вы, поплавы ў шэрай сярмязе,
Веснавейце ў даліне-лагчыне!
Мяне променем сонца абвяжа,
Пакланюся я нізка айчыне.
Закалосяцца песьні ля весьніц,
Засьпяваюць таполі і клёны.
Мне чупрыны ня хочацца зьвесіць
Ў гэты вечар аўсяна-зялёны».

Язэп Пушча, «Мне чупрыны ня хочацца зьвесіць» (1924).

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ “СВАБОДЫ”:

Успаміны Галіны Руднік: Унікальны голас стагодзьдзя

Ірына Халіп пра сустрэчу з мужам у турме
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG