«…Бо ад ляманту маманты прачынаюцца ў нетрах Расеі»
12 траўня споўнілася 200 гадоў з дня нараджэньня Эдварда Ліра — ангельскага паэта, якога можна назваць клясыкам паэзіі нонсэнсу і чалавекам, які перанёс з фальклёру ў літаратуру жанр лімэрыка. Пра Ліра, пераклады ягоных вершаў на беларускую мову і пра нашыя лімэрыкі расказвае Андрэй Хадановіч.