Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Футбол дапамагае разьвіваць мазгі


Атлеты рэдка бываюць разумнымі, прынамсі, існуе такі стэрэатып. Аднак новае дасьледаваньне сьцьвярджае, што футбалісты на самой справе маюць выдатныя апэрацыйныя здольнасьці розуму, іх мозг прызвычаіўся адказваць за плянаваньне і абстрактнае мысьленьне. І чым лепшы гулец, тым лепшыя ў яго гэтыя функцыі.

Здольнасьць гэтая называецца гульня розуму, і яна мае «вельмі, вельмі важнае значэньне для працэсу прыняцьця рашэньняў, — кажа адзін з аўтараў новага дасьледаваньня Прэдраг Петравіч, нэўроляг з Каралінскага інстытуту ў Швэцыі. — Гэта спосаб хутка працаваць з інфармацыяй і прымаць рашэньне адносна навакольнай сытуацыі».

Доктар Пятровіч і яго калегі публікуюць сваё адкрыцьцё ў часопісе PLoS One.

Дасьледнікі вымералі апэрацыйныя здольнасьці, выкарыстоўваючы стандартызаваны тэст, які ацэньвае навыкі ў вырашэньні задач, творчы падыход і выпрацоўку стандартаў. Найвышэйшыя балы атрымалі футбалісты з самай элітнай лігі Швэцыі, а за імі гульцы зь ніжняга дывізіёну. Тыя, хто зусім ня грае у футбол, паказалі вынікі ніжэйшыя, чым дзьве папярэднія групы, якія прайшлі тэставаньне. Адрозьненьні былі істотнымі, — кажа доктар Петравіч.

Дасьледнікі адсочвалі некаторых з гульцоў на працягу двух сэзонаў, і выявілі, што тыя, хто мелі вышэйшыя вынікі тэстаў, рабілі больш галоў і перадач.

Пакуль незразумела, выпрацоўвае спартовец гэтыя здольнасьці на працягу доўгага часу, альбо атрымлівае ў спадчыну. «Вы ня можаце стаць добрым гульцом, калі ня маеце апэрацыйных здольнасьцяў, але ў той жа час заўсёды можаце палепшыць іх, калі будзеце шмат трэніравацца», — кажа доктар Петравіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG