УДЗЕНЬ...
...пераменная воблачнасьць, але без дажджу. Тэмпэратура: плюс 20–22.
НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:
У вечаровым эфіры Свабоды праграмы «Нашы дзеці», «Экспэртыза», «Госьці Свабоды».
У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ
У менскім кінатэатры «Перамога» адкрываецца фэстываль эўрапейскага кіно. Ён арганізаваны прадстаўніцтвам Эўразьвязу ў Беларусі і амбасадамі краінаў ЭЗ. Праграма ўключае пятнаццаць фільмаў з трынаццаці краінаў. Паказы пройдуць з 11 да 17 траўня. Уваход на ўсе паказы вольны. Адкрыцьцё фэстывалю 11 траўня а 18.30.
На фасадзе будынку мэрыі Парыжа, у 11-ай акрузе гораду, будзе вывешаны гіганцкі партрэт віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай Фэдэрацыі за правы чалавека, кіраўніка ПЦ «Вясна» Алеся Бяляцкага з заклікам да яго неадкладнага вызваленьня. Урачыстае мерапрыемства, пра якое паведамляюць гарадзкая прэса і сайт мэрыі Парыжа, адбудзецца ў рамках акцыі «Парыж за Алеся Бяляцкага».
У Капэнгагене міжнародная канфэрэнцыя на тэму «Пабудова будучыні Эўропы: Разважаньні пасьля крызысу».
* * *
Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажэце больш поўна прадставіць беларускі дзень – дашлеце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ
1855 – заснаваны Віленскі музэй старажытнасьцяў.
1994 – у Тураве ўстаноўлены помнік Кірылу Тураўскаму.
У гэты дзень нарадзіліся:
1586 – Соф’я Алелька-Радзівіл, асьветніца, прылічаная да беларускіх праваслаўных сьвятых.
1833 – Бэнэдыкт Дыбоўскі, беларускі заоляг, прыродазнаўца, лекар.
1883 – Янка Маўр, беларускі пісьменьнік.
У гэты дзень памерлі:
1944 – Марат Казей, беларускі піянэр-герой.
1953 – Гасан Канапацкі, беларускі дзяяч вайсковага і нацыянальнага руху.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
«Ляжыць Новая Гвінея каля самага экватара; значыць, там стаіць вечнае лета. Ня трэба дбаць ні аб апале, ні аб цёплым адзеньні, ні аб шчыльнай хаце. Увесь год растуць і цьвітуць там розныя дзіўныя расьліны. Па чырвоных кветках даўжынёю і шырынёю з добры ручнік лётае райская птушка, якая толькі і жыве ў гэтай краіне ды на некалькіх бліжэйшых астравах».
Янка Маўр, пачатак аповесьці «Ў краіне райскай птушкі»
ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ:
Суд над Статкевічам, Вусам, Класкоўскім і іншымі
FEMEN расстраляў Лукашэнку з «рагатак»
Ірыну Халіп суд пакінуў пад хатнім арыштам