Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грэцыі запалілі агонь сёлетняй Алімпіяды


Алімпійскае полымя запаліла акторка Іна Мэнэгакі.
Алімпійскае полымя запаліла акторка Іна Мэнэгакі.

У грэцкай Алімпіі на паўвысьпе Пэляпанэс, дзе ўзьніклі і на працягу шматлікіх стагодзьдзяў праводзіліся алімпійскія гульні старажытнай эпохі, сёньня запалілі агонь алімпіяды, якая адбудзецца сёлета ў Лёндане.

У цырымоніі запальваньня агню ўзялі ўдзел прэзыдэнт Міжнароднага алімпійскага камітэту Жак Рогэ і старшыня арганізацыйнага камітэту алімпіяды ў Лёндане Сэбастыян Коў, залаты мэдаліст алімпіядаў у Маскве (1980) і Лос Анджэлесе (1984) у бегу на дыстанцыі 1500 мэтраў.

«Мы прыйшлі да прарадзімы алімпійскага руху, каб запаліць полымя, якое неўзабаве кіне свой бляск на ўвесь сьвет. Полымя, якое мы тут запальваем ад прамянёў сонца, зьяўляецца магутным сымбалем традыцый і каштоўнасьцяў, што ляжаць у аснове нашага руху. Гэта сьветач алімпійскіх каштоўнасьцяў дружбы, дасканаласьці, пашаны. Гэта сымбаль братэрства і міру», — сказаў Жак Рогэ падчас цырымоніі.

У Грэцыі запалілі агонь сёлетняй Алімпіяды
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:33 0:00


Паходня з алімпійскім агнём пачне цяпер падарожжа вакол Грэцыі даўжынёю амаль 3000 кілямэтраў, а 17 траўня на стадыёне ў Атэнах, дзе ў 1896 годзе адбыліся першыя алімпійскія гульні сучаснай эпохі, будзе перададзеная арганізатарам сёлетніх гульняў у Лёндане.

Потым паходню з алімпійскім агнём панясуць па Вялікабрытаніі і Ірляндыі праз больш чым 1000 гарадоў і вёсак.

Сёлетнія гульні ў Лёндане адкрыюцца 27 ліпеня.

У Лёндане ўжо праводзілася адна алімпіяда, у 1948 годзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG