Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спачатку свабода слова, потым балёнскі працэс


У Бухарэсьце 27 красавіка міністры 47 краінаў-удзельніцаў Балёнскага працэсу адмовілі Беларусі ў сяброўстве ў гэтак званай «Балёнскай групе» — найбуйнешай арганізацыі вышэйшай адукацыі ў Эўропе. Яшчэ ў студзені 2012 году працоўная група Балёнскага працэсу (Bologna Follow-Up Group) рэкамэндавала не прымаць Беларусь у склад арганізацыі --> http://www. svaboda. org/content/article/24553514.html .

У Бухарэсьце 27 красавіка міністры 47 краінаў-удзельніцаў Балёнскага працэсу адмовілі Беларусі ў сяброўстве ў гэтак званай «Балёнскай групе» — найбуйнешай арганізацыі вышэйшай адукацыі ў Эўропе. Яшчэ ў студзені 2012 году працоўная група Балёнскага працэсу (Bologna Follow-Up Group) рэкамэндавала не прымаць Беларусь у склад арганізацыі.

Пра пэрспэктывы ўдзелу Беларусі ў Балёнскім працэсе карэспандэнт Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк пагаварыў з Дэнісам Эбатам, прэс-сакратаром камісара Эўразьвязу па адукацыі Андрула Васіліў.

— Чаму Беларусь ня стала сябрам Балёнскай групы?

— Таму што 47 краінаў сябраў Балонскай групы адчуваюць, што сытуацыя ў краіне не дастаткова адпавядае патрабаваньням, каб стаць сябрам групы. Канкрэтна маецца на ўвазе недахоп незалежнасьці ўнівэрсытэтаў, адсутнасьць свабоды выказваньня, свабоды ўдзелу студэнтаў у грамадзкім жыцьці. Пакуль урадам Беларусі праводзіцца такая палітыка, дзьверы будуць зачыненыя. Краіны-сябры падтрымалі рашэньне камісіі ў гэтай справе. Мы ня хочам цалкам зачыняць дзьверы. Таму мы працягваем супрацу зь беларускімі ўнівэрсытэтамі. Мы працягваем аказваць падтрымку. Мы згодныя, што Беларусь не гатовая далучыцца да Балёнскага працэсу, пакуль Беларусь не забясьпечыць студэнтам свабоду слова, пакуль ня дасьць унівэрсытэтам самакіраваньне без умяшаньня дзяржавы.

— Што Беларусь страціла ў сувязі з гэтым?

— Беларусь страціла магчымасьць быць часткаю Балёнскага працэсу, прымаць рашэньні ў найбуйнейшай арганізацыі вышэйшай адукацыі ў Эўропе. Я ведаю, што яны спрабуюць выканаць некаторыя захады па мадэрнізацыі. Але што ж, калі яны не зьбіраюцца падзяляць тыя самыя каштоўнасьці, як усе іншыя ў межах Балёнскай групы, у тым ліку аўтаномію унівэрсытэтаў, свабоду выказваньня для студэнтаў. Шмат прыкладаў, як студэнты ў Беларусі сутыкнуліся з абмежаваньнямі з гэтай прычыны. Пакуль гэта ўсё ёсьць, Беларусь ня можа ўдзельнічаць у працэсе прыняцьця рашэньняў.

Балёнская група складаецца з краінаў, якія зьяўляюцца часткай Балёнскага працэсу. Мэта Балёнскага працэсу — стварэньне Эўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі.

У Балёнскую групу ўваходзяць сёньня 47 краінаў + Эўрапейская Камісія: Альбанія, Андора, Армэнія, Аўстрыя, Азербайджан, Бэльгія, Босьнія й Герцагавіна, Баўгарыя, Харватыя, Кіпр, Чэская Рэспубліка, Данія, Эстонія, Фінляндыя, Францыя, Грузія, Грэцыя, Ватыкан, Вугоршчына, Ісьляндыя, Ірляндыя, Італія, Казахстан, Латвія, Ліхтэнштэйн, Літва, Люксэмбург, Мальта, Малдова, Нямеччына, Чарнагорыя, Нідэрлянды, Нарвэгія, Польшча, Партугалія, Румынія, Расея, Сэрбія, Славакія, Славенія, Гішпанія, Швэцыя, Швэйцарыя, Македонія, Турцыя, Украіна, Вялікабрытанія + Эўрапейская Камісія
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG