Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікалай Дзядок правёў у ШЫЗА 13 сутак


Мікалай Дзядок
Мікалай Дзядок

Пра гэта паведаміў «Свабодзе» бацька палітвязьня Аляксандар Дзядок.

Ён апавёў, што 7 красавіка Мікалая без тлумачэньня прычынаў перавялі з Магілёўскай калёніі № 15 ў Шклоўскую ІК-17.

«Аднак яго адразу перавялі не ў карантын, хаця пра гэта казалі. А па надуманых падставах пасадзілі ў ШЫЗА спачатку на 10 сутак, а потым яшчэ на 3 сутак. Цяпер Мікалая перавялі ў атрад № 17 гэтай калёніі. На сына працягваецца ціск, каб ён напісаў прашэньне аб памілаваньні. І гэты ціск павялічваецца».

Мікалая Дзядка таксама пазбавілі спатканьня з маці, якое плянавалася 16 красавіка.

27 траўня 2011 году Мікалай Дзядок быў асуджаны па справе анархістаў разам зь Ігарам Аліневічам і Аляксандрам Францкевічам. Іх абвінавацілі ў арганізацыі антымілітарысцкага шэсьця ля будынку Мінабароны, нападзе на казыно «Шангры Ла» і ізалятар на Акрэсьціна, падпале дзьвярэй філіялу «Беларусбанку», нападзе на расейскую амбасаду.

Дзядок атрымаў 4,5 года пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG