Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ільготы атрымліваюць тыя, хто ўплывае на стабільнасьць улады»


Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ № 184, якім уносяцца дапаўненьні і зьмяненьні ў некаторыя ўказы, што рэгулююць сфэру жыльлёвага будаўніцтва.

Паводле зьвестак прэсавай службы кіраўніка дзяржавы, сутнасьць дакумэнту ў тым, што выдзяленьне ільготных крэдытаў грамадзянам, якія заключылі крэдытныя дамовы да ўваходжаньня ў сілу ўказу ад 6 студзеня 2012 году № 13 «Аб некаторых пытаньнях прадстаўленьня грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцьці жылых памяшканьняў», будзе ажыцьцяўляцца на ўмовах, прадугледжаных заключанымі крэдытнымі дамовамі і заканадаўствам, якое дзейнічала на момант іх заключэньня.

За вайскоўцамі, супрацоўнікамі Сьледчага камітэту, органаў унутраных спраў, фінансавых расьсьледаваньняў, органаў і падразьдзяленьняў па надзвычайных сытуацыях, судзьдзямі, пракурорамі захоўваецца права на атрыманьне ільготных крэдытаў пад 5% гадавых.

Калі яны пераяжджаюць у Менск і населеныя пункты Менскага раёну ў сувязі з прызначэньнем на пасады, яны адразу маюць права стаць у чаргу на паляпшэньне жыльлёвых умоваў, незалежна ад тэрміну пражываньня ў Менску і Менскім раёне.

Былы міністар працы і сацыяльнай абароны Аляксандар Сасноў такім чынам пракамэнтаваў захаваньне ільготаў супрацоўнікам сілавых структур, праваахоўных органаў, судзьдзям і пракурорам:

Аляксандар Сасноў
Аляксандар Сасноў
«Палітыка адпавядае ўладзе. Якая ўлада — такая і жыльлёвая палітыка. Бо беларуская ўлада трымаецца не на лекарах і настаўніках, а на штыках. І гэтым усё сказана. Таму „штыкі“ і атрымліваюць у першую чаргу кватэры, і добрыя заробкі, і ўсё іншае».

А вось калі гаварыць пра роўнасьць з пункту гледжаньня правоў чалавека — тут павінна быць адсутнасьць дыскрымінацыі, кажа праваабаронца Тацяна Равяка:

Тацяна Равяка
Тацяна Равяка
«Тое, што хтосьці мае ільготы, хтосьці ня мае — тут няма дыскрымінацыі. Дзяржава сама вырашае, каму яна можа даць нейкія дадатковыя магчымасьці, каму ня даць. Проста ў гэтай сытуацыі яна дае ільготы, дадатковыя магчымасьці таму, хто забясьпечвае стабільнасьць гэтай улады. Таму ільготы атрымліваюць МНС, міліцыя, пракуроры — тыя, хто ўплывае на стабільнасьць і захаваньне ўлады. А лекары, настаўнікі не адносяцца да гэтай катэгорыі. Так што гэта крыху іншае: ня ўсякая несправядлівасьць зьяўляецца парушэньнем правоў чалавека».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG