Выезд за мяжу Віктару Івашкевічу абмежаваны на падставе таго, што на яго ў суд падала работніца Мазырскага НПЗ Марына Цыбліенка за заклік да санкцыяў.
Невыязны Анатоль Лябедзька, які змог выехаць у Расею цягніком і цяпер знаходзіцца ў Маскве, так пракамэнтаваў новы падыход уладаў.
«Калі б у нас быў незалежны суд, то такіх спадарынь з МТЗ, з МАЗа і дзясяткаў прадпрыемстваў, якія з пазовам зьвярнуліся б да Аляксандра Лукашэнкі, былі б тысячы. Але, я думаю, яны навучаць на сваю галаву. Ня сёньня, дык заўтра, калі памяняецца сытуацыя ці яна стане больш лібэральнай, гэтыя пазовы могуць пайсьці насамрэч да тых, хто спрычыніўся да той няпростай эканамічнай сытуацыі, якая ёсьць у Беларусі».
Паводле Лябедзькі, улады фармальна знайшлі яшчэ адзін спосаб зрабіць невыязнымі сваіх апанэнтаў. Аднак гэта не вырашае пытаньня.
«Пакуль будуць адчыненыя дзьверы для выезду за мяжу праз Расею, апанэнты ўлады будуць выяжджаць. Я думаю, што наўрад ці ў бліжэйшай пэрспэктыве Лукашэнку ўдасца дамовіцца з тым жа Пуціным, каб той дапамог яму змагацца са сваімі асабістымі ворагамі».
Лідэр Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук адзначае, што гэты выпадак з Марынай Цыбліенкай яшчэ раз пацьвярджае выраджэньне сыстэмы, сьведчыць, што набліжаецца разьвязка.
«Падобна да таго, што адбывалася ў 30–50-я гады, калі шараговыя працаўнікі, абураныя дзейнасьцю падрыўных элемэнтаў, патрабавалі суду. Гісторыя паўтараецца: адзін раз у выглядзе трагедыі, а другі раз — як фарс. Гэта паказвае, да якой ступені ў нас дэградавала і грамадзянская думка, і само грамадзтва. Шкада толькі людзей, якіх уцягваюць у гэтыя гнюсныя правакацыі. Але гэта нагляднае сьведчаньне агоніі рэжыму. Прычапіліся да Івашкевіча. Напэўна, гэта найлепшая рэкляма».
Паводле спадара Ярашука, цяжка сказаць, што падштурхнула гэтую работніцу з Мазыра падаць пазоў на апазыцыйнага палітыка.
«Можа, яна нейкая актывістка. Можа, ёсьць нейкія абавязаньні перад уладамі ці адміністрацыяй. І яна дазволіла ўцягнуць сябе ў гэты бруд. А магла і сама ініцыятыву праявіць, бо асобным тут так прамытыя мазгі».
Невыязны Віктар Карняенка адзначае, што ўлада такім чынам спрабуе перакласьці праблемы з хворай галавы на здаровую.
«Улада сама загнала краіну ў санкцыі дзякуючы намаганьням спадара Лукашэнкі. І цяпер шукае за гэта адказных. Выкручвацца будуць любым спосабам, любымі сродкамі. У сёньняшняга кіраўніцтва Беларусі ўзор былога СССР — гэта ідэал. Таму спрабуюць да яго вярнуцца, у тым ліку ва ўзьдзеяньні на іншадумцаў. Гэта не прывядзе да нейкага выніку, таму што Беларусь ня ёсьць самадастатковай краінай, як быў Савецкі Саюз. Таму копіі рабіць зь яго сьмешна».
Лідэр кампаніі «Гавары праўду» Ўладзімер Някляеў мяркуе, што падаць такі пазоў на Івашкевіча мог толькі чалавек, залежны ад уладаў, альбо асоба без маральных прынцыпаў, якая піша даносы.
«Гэта прыдумалі хлопцы ў цывільным. Такі ўзровень спэцслужбаў. Нідзе, ні ў якай краіне гэта ў галаву не прыйшло б і ніводзін суд гэтым не заняўся б. Вядома, гэта прэцэдэнт, які будзе мець разьвіцьцё, і трэба чакаць яшчэ адной такой позвы. Але тут закладзена больш небясьпечнае, чым рашэньне адносна нейкага невыязнога. Гэта падрыхтоўваецца глеба для „высакароднага гневу народнага“ супраць апазыцыянэраў, якія толькі і думаюць, як зьезьдзіць за мяжу і „шкодзіць народу і краіне“. Гэта абсалютна тэндэнцыя 30-х гадоў. Такім чынам рыхтаваўся народны гнеў таварышам Сталіным зь ягонымі памагатымі».