Надвор’е
У Беларусі — хмарна, тэмпэратура ад мінус 1 да плюс 5 градусаў.
У Беларусі і ў сьвеце
У Галярэі «Панарама» ў будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пр-т Незалежнасьці, 116) адкрыцьцё фотавыставы Віталя Раковіча «Сьвятло беларускіх храмаў». Пачатак а 17-ай.
У літаратурна-мэмарыяльным музэі Якуба Коласа (Акадэмічная, 5) прэзэнтацыя кніг краязнаўцы і культуроляга Рамана Абрамчука «Музыка на Беларусі: ад архаікі да сучаснасьці». Пачатак а 19-ай.
***
У вечаровым эфіры Свабоды — у перадачы Аляксандры Дынько «Вашы дзеці» — арганізатар першай беларускамоўнай клясы ў Берасьці Ўладзімер Вялічкін і ягоны сын — першаклясьнік Францішак. А ў Падарожжах Свабоды — расповед Зьмітра Бартосіка пра Козыраўскую Слабаду.
Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень — дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.
***
Гэты дзень у гісторыі:
• 1814: Францускі імпэратар Напалеон I адрокся ад прастола.
• 1972 — заснаваны дзяржаўны купалаўскі запаведнік «Вязынка»
1989 — у Польшчы легалізаваны прафсаюз «Салідарнасьць»
• 1990: Вярхоўны Савет БССР аб’явіў 26 красавіка днём Чарнобыльскай трагедыі
1992 — Босьнія і Герцагавіна заявілі пра выхад з Югаславіі
У гэты дзень нарадзіліся:
•1793 — Канстантын Радзівіл, палітычны дзеяч, мэцэнат, адзін зь першых беларускіх фальклярыстаў. Сабраў вялізную бібліятэку, архіў, калекцыю твораў мастацтва, склаў слоўнік мясцовых слоў, запісаў больш за 80 прыказак, калядныя, купальскія і вясельныя песьні.
• 1908 — Гэрбэрт фон Караян, аўстрыйскі дырыжор
• 1908 — Залман Гарэлік, беларускі савецкі геоляг, тэктаніст, арганізатар геалягічнае службы Беларусі, адзін з адкрывальнікаў першых радовішчаў калійнае і каменнай солі, нафты ў Прыпяцкім прагіне
У гэты дзень памерлі:
• 2005: Сол Белоў, амэрыканскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (1976)
Цытата на памяць:
«Мы павінны быць сьмелымі, не губляючы пры гэтым розуму». Лех Валэнса
Гэты дзень год таму на сайце Свабоды:
Журналістку Ірыну Халіп выклікалі ў КДБ знаёміць са справай
Сяргей Каваленка прыпыніў галадоўку пратэсту
Галіна Падлеская: «Страшна вяртацца ў Беларусь»