НА ДВАРЫ
Халаднейшы вецер, ападкі, тэмпэратура днём ад 4 да 11, па паўднёвым захадзе – да 15 цяпла.
НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА
У Нацыянальным мастацкім музэі – выстава адной карціны: Айвазоўскі, Бура.
У Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасьці (вул. Кірава, 16 у Менску) конкурс маладых майстроў пляценьня з саломкі.
У Нацыянальнай бібліятэцы а 17-й – міжнародная выстава графікі «Арт-лінія».
У клюбе Re-public увечары зноў зьбіраюцца лепшыя дудары краіны.
ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА
У Брусэлі – дэбаты наконт плянаў прыняць у Эўразьвяз Сэрбію, Чарнагорыю і Косава.
У Лёндане фундацыя «Індэкс цэнзуры» абвесьціць сёлетніх ляўрэатаў Прэміі за свабоду выказваньняў.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
1958 – створанае Пастаяннае прадстаўніцтва Беларусі пры ААН.
1978 – менскі завод «Гарызонт» выпусьціў 5-мільённы тэлевізар.
1989 – прыняў першых пасажыраў міжнародны аэрапорт «Менск-2».
2006 – экс-прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Гавэл разам з групай сэнатараў і дэпутатаў прыехаў да беларускага пасольства ў Празе, каб перадаць пэтыцыю ў падтрымку беларускай дэмакратыі і з патрабаваньнем адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі. Аднак аўтарытэтнага палітыка не сустрэлі і не ўпусьцілі за браму.
У гэты дзень нарадзіліся
1919 – беларуская пісьменьніца Вера Палтаран.
1934 – беларускі паэт, перакладчык, фальклярыст Кастусь Цьвірка.
1938 –Уладзімер Раговіч, беларускі харавы дырыжор, фальклярыст, пэдагог.
1941 – Фэлікс Гумен, мастак, заснавальнік віцебскай школы акварэлі.
1959 – сьпявак Якаў Навуменка.
У гэты дзень памерлі
1985 – у Францыі на 98-м годзе жыцьця – мастак Марк Шагал.
1995 – Чэслаў Найдзюк, беларускі грамадзкі дзяяч.
ЁСЬЦЬ НАГОДА
Дзень тылу Ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь.
ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ:
Міліцыянт пакрыўдзіўся, што апазыцыянэрка наступіла яму на нагу
Прагноз Камароўкі: Кадафі
«Аўтарадыё» аспрэчвае забарону на вяшчаньне
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
Але ў мяне было пачуцьцё, калі я застануся ў Віцебску, то абрасту поўсьцю і мохам.
З успамінаў Марка Шагала «Маё жыцьцё»