Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронца Алег Воўчак — у сьпісе невыязных


Алег Воўчак
Алег Воўчак

23 сакавіка Алег Воўчак сам зьвярнуўся з запытам у аддзел грамадзянства і міграцыі па месцы жыхарства — у Фрунзенскі райаддзел міліцыі.

Пасьля праверкі, якая доўжылася 7 хвілін, праваабаронцу паведамілі, што ён знаходзіцца сярод тых, каму часова выезд за мяжу забаронены. Падстава — зварот Міністэрства юстыцыі ад 5 сакавіка.

«Вось і я асабіста пераканаўся, што ўсё ж існуюць гэтыя тайныя сьпісы, якія фармуюць невядомыя структуры, бо я перакананы, што Мін’юсту да нас насамрэч няма справы. Гэта ўсё складалася загадзя, пэўна, не адзін месяц, а магчыма і не адзін год. Што мы мусім рабіць у такой сытуацыі? Зьвяртацца ў Генэральную пракуратуру, якая мусіць сачыць за законнасьцю. Асабіста я таксама зьвярнуся, каб абскардзіць гэтыя дзеяньні. Не лічу, што шанцаў няма ніякіх — вось пашпарт вярнулі пасьля скаргаў. Я зноў грамадзянін Рэспублікі Беларусь, з пашпартам», — пракамэнтаваў сытуацыю Свабодзе Алег Воўчак.

Пасьля адбыцьця адміністрацыйнага арышту ў студзені Алег Воўчак не знайшоў пашпарту на сваёй кватэры, дзе міліцыя, паводле ягоных меркаваньняў, праводзіла агляд. З таго часу праваабронца жыў бяз пашпарту. Днямі ў Фрунзенскім райаддзеле міліцыі Менску Алегу Воўчаку выдалі новы пашпарт.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG