ДНЁМ...
...будзе сонечна, зь лёгкім марозікам. Тэмпэратура ўдзень: −5 — −3; вечарам: −7 — −5.
НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:
У вечаровым эфіры Свабоды: а) «Гамбурскі рахунак» Альгерда Бахарэвіча —эсэ «Чысты як шклянка» пра Пятра Глебку; б) у «Падарожжы Свабоды» Віталь Сямашка наведае мястэчка Варняны Астравецкага раёну.
У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ
У кнігарні «логвінаЎ» (Менск, пр. Незалежнасьці 37а) пакажуць фільм «Дзяўчына з татуяванкай цмока» на швэдзкай мове зь беларускімі субтытрамі. Паказ фільму, пастаўленага паводле дэтэктыўнага рамана Стыга Лярсана, адбудзецца ў межах «Месяца швэдзкай літаратуры». Пачатак а 18.30.
На плошчы Вінкаса Кудзіркі ў Вільні адбудзецца акцыя «Цацкі пратэстуюць» у падтрымку Паўла Вінаградава і Аляксандра Арцыбашава, якія адбываюць пакараньне за несанкцыянаваную «Акцыю цацак» у Менску. Пачатак а 12.00.
Дзіцячы фонд ААН у Нью-Ёрку агучвае свой даклад аб сытуацыі дзяцей у сьвеце.
28 лютага — фіны адзначаюць Дзень народнага эпасу «Калевала». На беларускую мову эпас пераклаў Якуб Лапатка (Руна першая)
* * *
Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень — дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
1468 — у Вялікім княстве Літоўскім прымаецца першы крымінальны кодэкс, так званы Судзебнік, які яшчэ называюць Статутам Казіміра. Напісаны ён быў на старабеларускай мове і спарадкаваў усе віды злачынстваў і пакараньняў.
У гэты дзень нарадзіліся:
1913 — Аляксей Шудзейка, дзяяч белярускай эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША.
У гэты дзень памерлі:
1616 — Мікалай Крыштоф Радзівіл «Сіротка», дзяржаўны дзяяч Вялікага княства Літоўскага, вандроўнік.
1942 ― Канстанцін Пушкарэвіч, беларускі і расейскі славіст, літаратуразнаўца, пэдагог.
1942 ― Канстанцін Кернажыцкі, беларускі гісторык.
1985 ― Вадзім Жучкевіч, беларускі географ.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
«У мяне ўзьнікла думка,
нарадзілася жаданьне
засьпяваць, завесьці песьні
ды пусьціць за словам слова
старажытных песнасьпеваў,
роду нашага паданьняў».
Пачатак «Калевалы» (пераклад Якуба Лапаткі).
ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ:
МЗС абвяргае інфармацыю пра беларускіх наймітаў у Лібіі і самалёце з золатам Кадафі
Алесь Міхалевіч разарваў дамову пра супрацоўніцтва з КДБ
Міхалевіч апісвае катаваньні ў СІЗА КДБ
Натальля Радзіна: «Мы чулі трэск электрашокераў»