Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесь Міхалевіч разарваў дамову пра супрацоўніцтва з КДБ


Алесь Міхалевіч
Алесь Міхалевіч
Былы кандыдат на прэзыдэнта Алесь Міхалевіч заявіў, што падпісаў раней заяву пра супрацоўніцтва з КДБ. На гэтых умовах яго вызвалілі пад падпіску аб нявыезьдзе.

На прэсавай канфэрэнцыі ў Менску Міхалевіч заявіў, што разрывае гэтую дамову.




Міхалевіч пра катаваньні ў СІЗА КДБ
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:06:44 0:00
Наўпроставы лінк


Міхалевіч назваў турму КДБ канцлягерам у цэнтры Менску, дзе адбываюцца катаваньні.

Міхалевіч паведаміў, што яго прымушалі зачытаць на камэру заяву з асуджэньнем падзеяў 19 сьнежня.

"Хтосьці павінен спыніць гэты канцлягер", — заявіў Міхалевіч.

Палітык таксама паведаміў, што выслаў у пракуратуру заяву пра катаваньні, якія адбываюцца ў турме КДБ.

Акрамя пракуратуры, ён падае заяву ў Камітэт па катаваньнях ААН.

Палітык таксама ня выключыў, што сёньня яго зноў арыштуюць.

"Я зраблю ўсё магчымае, каб зьнік канцлягер у цэнтры Менску", — заявіў былы кандыдат на прэзыдэнта.

Міхалевіч паведаміў, як яго катавалі ў турме КДБ:

  • Ставілі на расьцяжку ў кайданках
  • Выводзілі голымі на холад
  • Прымушалі стаяць ля сьцяны па 40 хвілін
  • Не выключалі электрычнае сьвятло
  • Падлогу ў камэры фарбавалі фарбай на ацэтоне, прымушалі вязьняў дыхаць
  • Утрымлівалі ў перапоўненай камэры
  • Не дапускалі адвакатаў
  • Дапытвалі без адвакатаў

Міхалевіч апісвае катаваньні ў СІЗА КДБ
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:02 0:00
Наўпроставы лінк


"Гэта ўсё робіцца адмыслова, каб зламаць апазыцыйных лідэраў", — заявіў Міхалевіч.

"Умова майго вызваленьня — падпісаньне дамовы пра супрацоўніцтва з КДБ. Я сьвядома пайшоў на гэты крок. Гэта было прадыктавана ня ціскам і не катаваньнямі, а жаданьнем данесьці інфармацыю пра тое, што адбываецца са зьняволенымі. Я адкрыта заяўляю, што ніколі ня быў і ня буду агентам КДБ. Сваёй публічнай заявай здымаю зь сябе адказнасьць, якая была пазначана ў паперы", — заявіў Міхалевіч.

Алеся Міхалевіча вызвалілі з турмы КДБ 19 лютага.



Заява (мова арыгіналу)


Нягледзячы на тое, што я, Алесь Міхалевіч, экс-кандыдат у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, звязаны падпіскай аб неразгалошванні таямніцы следства, я лічу, што мушу распавесці пра тое, што адбываецца з затрыманымі вязьняміі ў СІЗА КДБ; Галоўная «таямніца следства» — гэта метады, якія ўжываюцца для таго, каб змусіць людзей падпісаць вымаганыя ад іх паказанні і дэкларацыі. Я лічу, што супрацьзаконныя дзеянні, якія парушаюць не толькі беларускае заканадаўства, але і міжнародныя дамовы, такія як Міжнародная канвенцыя супраць катаванняў, нельга прыкрываць «таямніцай следства».

Як вам вядома, я быў адным з сями кандыдатаў, затрыманых спецслужбамі пасля падзеяў 19 снежня, і адным з некалькіх дзясяткаў дэмакратычных актывістаў, якія патрапілі пад утрыманне пад вартай у СІЗА КДБ.

Я адмовіўся зачытаць для ТБ заяву асуджэння іншых кандыдатаў; Выклікі да супрацоўнікаў КДБ пачаліся з першых гадзін затрымання, вяліся без адваката, пратакола, з парушэннем усіх працэсуальных нормаў. Прыблізна з 26 снежня, у адносінах да мяне пачалі прымяняцца дзеянні, якія з’яўляюцца катаваннем.

Пры выхадзе з СІЗА КДБ у мяне канфіскавалі дзённік, які я там вёў штодня, але тое, што адбылося, немагчыма сцерці з памяці. Асобныя факты пералічаныя ў дакуманце ніжэй.

Па ўрыўках фразаў, пачутых з-за дзвярэй, я зразумеў, што падобныя дзеянні прарабляюць і з іншымі актывістамі, якія адмаўляюцца даваць вымаганыя ад іх паказанні; Адвакатаў не дапускаюць толькі таму, каб зняволеныя не маглі паведаміць пра факты катаванняў. Я непакоюся пра лёс усіх вязняў, асабліва тых, якія не мелі сустрэчаў з адвакатамі з канца мінулага году. Я разумеў, што тое, што з намі робяць, скіравана на ламанне апазіцыйных лідараў. Для мяне выбар быў паміж двума варыянтамі: альбо застацца пад вартай да суду, альбо зрабіць выгляд, што я згодны выконваць патрабаванні супрацоўнікаў КДБ.

Умовай майго вызвалення стала падпісанне дамовы аб супрацоўніцтве; Я свядома пайшоў на гэты крок, і гэта было прадыктавана не ціскам і катаваннем, але жаданнем данесці інфармацыю пра тое, што адбываецца са зняволенымі.

Я адкрыта заяўляю, што ніколі не быў і не буду агентам Камітэта дзяржаўнай бясьпекі! Сваёй публічнай заявай я здымаю з сябе абавязак, які быў пазначаны ў паперы.

Я разумею, што ўжо да канца гэтага дня я магу патрапіць назад у СІЗА, і што стаўленне да мяне на гэты раз будзе непамерна' больш жорсткім; Але я хачу зрабіць усё магчымае, каб выратаваць тых, хто яшчэ застаецца за кратамі, каб аблегчыць лёс гэтых людзей, каб спыніць катаванніі; Я хачу каб у іх была магчымасць выйсці на свабоду не зламанымі, не стаўшымі на шлях супрацоўніцтва, а перадусім проста жывымі.

У сваім выступе я адмыслова не раскрываю імёнаў супрацоўнікаў і іншых акалічнасцяў следства; Але ўсе незаконныя дзеянні ў адносінах да мяне, разам з указаннем канкрэтных фактаў, я выклаў у заяве, якую накіроўваю ў Пракуратуру, а таксама ў форме, якая будзе накіравана спецдакладчыку ААН па праблеме катаванняў.

Лічу, што пракуратура мусіць правесьці праверку і спыніць зверствы.

Разам з тым, я зрабіў падрабязнае апісанне ўсяго, што са мной адбывалася, і накіраваў на захаванне ў надзейнае месца; Гэтыя сведчанні з’явяцца ў публічнай прасторы, у выпадку калі мяне зноў затрымаюць і змесцяць пад варту;

Я зраблю ўсё магчымае, каб знік канцлагер у цэнтры Мінску.

Спосабы здзекаў. «Амерыканка»

1. 10 студзеня “ахоўнікі ахоўнікаў” — людзі ў чорных масках без апазнавальных знакаў -вывалаклі з камеры, сілай пачапілі кайданкі ззаду, паднялі іх так, каб апусціць тварам да бетоннай падлогі. Спусцілі па вінтавой лесьвіцы ў падвальнае памяшканне. Сказалі, выварочваючы рукі за спіной максімальна высока ўверх, пакуль не пачалі хрусцець суставы, што я павінен выконваць усё, што ад мяне патрабуюць.

Трымалі рукі падвешанымі за кайданкі доўга і падымалі вышэй і вышэй, пакуль не сказаў, што буду выконваць усё. Супрацоўнікаў ізалятара пры гэтым не было нават на калідорах.

2. Сістэматычна — па 5–6 разоў на суткі — выводзілі «на обыск» — на асабісты дагляд. Падчас гэтага ставілі голымі «на расцяжку», падсякаючы ногі амаль да поўнага шпагата. Калі падсякалі ногі, адчувалася, як ірвуцца звязкі. Ставілі голымі на адегласці каля метра ад сцяны, прымушаючы абаперці рукі на сцяну, у памяшканні, дзе тэмпература не перавышала 10 градусаў. Трымалі так па 40 хвілін, пакуль не ацякалі рукі. Некалькі разоў патрабавалі, каб рукі клаў на сцяну далонямі навонкі і так стаяў.

3. Падчас так званага асабістага дагляду ўсіх выганялі ў халоднае памяшканне распранутымі дагала і прымушалі выконваць рэзкія прысяданні па некалькі дзясяткаў разоў. Вязням са слабейшым здароўем падчас гэтага рабілася кепска, але людзей у масках гэта не спыняла.

4. На ноч не выключалі дзённае святло, патрабавалі класціся тварам пад лямпу, забаранялі накрываць твар хусткай, «чтоб відеть ліцо». У выніку пачаў псавацца зрок. Загадвалі спаць, павярнуўшыся тварам да «вочка» ў дзвярах, за гэтым сачылі бесперапынна — калі ты паварочваўся ў сне, заходзілі і будзілі, прымушаючы легчы, як загадана. Фактычна гэта вылівалася ў катаванне адсутнасцю сну.

5. Фарбавалі падлогу ў камеры фарбай на ацэтоне, і патрабавалі знаходзіцца ў памяшканні, якое фактычна не праветрывалася, да поўнага высыхання фарбы. Такое ўздзеянне доўжылася болей за сорак гадзінаў запар.

6. У саміх камерах тэмпература не перавышала 10 градусаў, ацяіілення практычна не было. На сцяне была чорная плесня, якая разрасталася, калі зачынялі фортку.

Паведамілі, што мая камера павінна хадзіць да доктара толькі па чацверах (замест прапісанай у правілах магчымасці наведаць па запатрабаванні). Падчас вымярэння ціску доктар забараняў вязню глядзець на апарат, каб той, каму мераюць ціск, не бачыў паказанні. Запісваў гісторыю хваробы ў журнал, зачыняючы яго паперкай. Выганялі на прагулку ў мароз усіх, нават тых, хто запісаўся да доктара, не кажучы пра тых, у каго не было цёплых рэчаў.

Не пускалі адваката, хаця вольныя памяшканні заўсёды былі — мы бачылі пустыя кабінеты па дарозе на ўласныя допыты. (Ніхто з нас не атрымаў магчымасці сустрэцца з адвакатамсам-насам. Гэта было зроблена адмыслова, каб пазбавіць магчымасці распавесці пра катаванні).

3 камер забралі «Правілы ўнутранага распарадку», бо адміністрацыя парушала гэты дакумент у дзясятках пунктах. «Людзі ў масках» папярэдзілі, што ў выпадку скаргаў ізноў «падвесяць за кайданкі» У перыяд актыўнага ціску мяне выводзілі на так званы вобшук па 8 разоў за дзень.

Грамадзянін Афганістана, які сядзеў у адной камеры са мной і меў досвед знаходжання ў палоне ў талібаў, сказаў, што там няма такой мадэрнізацыі (паказваючы на пасцель і нары), але абыходзяцца з людзьмі там нашмат лепш.

«Валадарка», куды мяне перавялі для таго, каб спужаць (так сказалі ахоўнікі ў масках у «амерыканцы»)

У пракуранай камеры на 8 спальных месцаў 15 чалавек. Спалі па чарзе. Калі змена спаць выпадала ўдзень, то даводзілася выбіраць паміж сном і прагулкай. Падчас вобшуку выводзілі на гадзіну ўсіх 15 чалавек у карцэр плошчай 5 квадратаў, дзе некаторыя гублялі прытомнасць. 3 маім з’яўленнем такія вобшукі пачалі праводзіць кожны дзень, каб настроіць камеру супраць мяне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG