Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэха спаленьня Карану


Антыамэрыканскія пратэсты ў сувязі з спаленьнем Карану
Антыамэрыканскія пратэсты ў сувязі з спаленьнем Карану

Пры выбуху ў аэрапорце гораду Джэлалабад на ўсходзе Аўганістану сёньня загінулі 6 чалавек. Выбухоўка была закладзена ў машыне.

Войскі НАТО ачапілі тэрыторыю аэрапорту, які абслугоўвае як грамадзянскія, так і вайсковыя рэйсы. Ніхто з вайскоўцаў міжнародных сіл пры выбуху не пацярпеў.

Адказнасьць за тэракт узялі на сябе талібы.

Напярэдадні Нямеччына заявіла аб адкліканьні сваіх грамадзянаў, якія працуюць ва ўрадавых структурах Аўганістану. Рашэньне прынятае на фоне працягу акцый пратэсту ў Аўганістане ў сувязі з спаленьнем Карану на вайсковай базе НАТО ў Баграме.

Днём раней у будынку Міністэрства ўнутраных спраў Аўганістану былі застрэленыя 2 амэрыканскія дарадцы.

У ЗША тры з чатырох удзельнікаў барацьбы за прэзыдэнцкую намінацыю ад Рэспубліканскай партыі заявілі ў нядзелю, што прэзыдэнту Бараку Абаму ня варта было прыносіць прабачэньні ў сувязі з спаленьнем Карану на амэрыканскай вайсковай базе ў Аўганістане.

Былы губэрнатар Масачуээтсу Міт Ромні заявіў у эфіры тэлеканалу Fox News, што прымаючы пад увагу колькасьць загіблых у Аўганістане амэрыканскіх вайскоўцаў, грамадзянам краіны цяжка пагадзіцца зь неабходнасьцю прыносіць якія-небудзь прабачэньні.

Былы сьпікер палаты прадстаўнікоў Нут Гінгрыч адзначыў, што працэс «аднабаковых» выбачэньняў зайшоў занадта далёка.

Сэнатар ад Пэнсыльваніі Рык Санторум у інтэрвію CNN заявіў, што сапраўдным злачынствам варта прызнаць забойства ў суботу двух амэрыканцаў у Кабуле, а зусім не спаленьне Карану на вайсковай базе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG