Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Касманаўт Уладзімер Кавалёнак, які быў сярод тых, хто некалі ўносіў бел-чырвона-белы сьцяг у залю Вярхоўнага Савету, у інтэрвію Радыё Свабода сказаў, што тое была памылка. Маўляў ён ня ведаў тады, «што пад гэтым чырвона-белым сьцягам у Менску сустракалі фашызм».

Відаць у савецкія «смутныя часы» ідэолягі працавалі слаба, але потым спадару Кавалёнку ўсё патлумачылі, як трэба.

Памылкі выпраўляць амаль ніколі ня позна, таму хацелася б расплюшчыць вочы цяперашняму прэзыдэнту Фэдэрацыі касманаўтыкі Расеі – нацыянальныя сьцягі выкарыстоўвалі пад нямецкай акупацыяй ня толькі ў Беларусі, але шмат у якіх іншых краінах Эўразіі.

Нашыўка РОА
Нашыўка РОА
Напрыклад, цяперашнія дзяржаўныя колеры Расеі, пад якімі месьціцца партрэт Уладзімера Кавалёнка на сайце расейскай Фэдэрацыі касманаўтыкі, выкарыстоўвалі вайскоўцы РОА (Русской освободительной армии) пад камандаваньнем генэрала Ўласава.

Калі ў спадара Кавалёнка гэткая алергія на ўсё «фашысцкае», дык трэба як мага хутчэй сыходзіць з пасады, а лепей увогуле зьяжджаць з Масквы. Каб пасьля не давялося зноў казаць «я, да свайго вялікага сораму, ня ведаў» і зноў прасіць «прабачэньня ў свайго роднага беларускага народу».
  • 16x9 Image

    Аляксей Знаткевіч

    Нарадзіўся ў вёсцы Дашкаўка Магілёўскага раёну. Скончыў Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт і Ўнівэрсытэт Паўночнай Караліны ў Чэпэл-Гіле (ЗША). Быў рэпарцёрам і рэдактарам інфармацыйнага агенцтва «БелаПАН», а таксама карэспандэнтам у Беларусі Інтэрнэт-часопісу «Transitions Online». Літаратурныя тэксты і пераклады з ангельскай і чэскай моваў друкаваліся ў часопісе Arche.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG