Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці вы дастаткова жалезныя?


Жалеза, адзін з самых распаўсюджаных мэталаў на Зямлі, мае важнае значэньне для большасьці формаў жыцьця і нармальнай фізіялёгіі чалавека.

Жалеза зьяўляецца складнікам шматлікіх бялкоў і фэрмэнтаў. У людзей жалеза зьяўляецца найважнейшым кампанэнтам бялкоў, якія ўдзельнічаюць у транспарце кіслароду.

Дэфіцыт жалеза выклікае абмежаваную дастаўку кіслароду да клетак, што прыводзіць да стомленасьці, паніжэньня прадукцыйнасьці працы і аслабленьня імунітэту.

З другога боку, залішняя колькасьць жалеза можа прывесьці да атручэньня арганізму ці нават сьмерці.

Амаль дзьве траціны жалеза ў чалавечым арганізьме ўтрымліваюцца ў гемаглябіне.

Чалавек аднаўляе запасы жалеза ў сваім арганізьме праз харчаваньне: гэтак званае гемавае жалеза ўтрымліваецца ў прадуктах жывёльнага паходжаньня (сьвініна і ялавічына, рыба, птушка), а нягемавае жалеза — у расьлінных прадуктах (боб, фасоля, сачавіца, шпінат, разынкі).

Арганізм дарослага мужчыны патрабуе 8 міліграмаў жалеза на дзень, а жанчыны — 18 міліграмаў.

Недахоп жалеза ў арганізьме выклікае хваробу, званую анэміяй. Найбольш характэрныя сымптомы анэміі: адчуваньне стомленасьці і слабасьці; паніжаная эфэктыўнасьць працы і вучобы; цяжкасьці ва ўтрыманьні стабільнай тэмпэратуры цела; большая падатлівасьць арганізму на інфэкцыі; запаленьне языка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG