Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо выходныя, 4-5 лютага


Турэмны каляндар, Юлія Ляшкевіч
Турэмны каляндар, Юлія Ляшкевіч

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

У СУБОТУ...

... будзе марозна і сьнежна, у нядзелю яшчэ й ветрана. Тэмпэратура: мінус 25 – мінус 15.

НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:

У суботу ў эфіры Свабоды: а) онлайн-канфэрэнцыя з былым палітвязьнем Мікітам Ліхавідам; б) Гамбурскі рахунак Бахарэвіча – эсэ пра Лукаша Калюгу.

У нядзелю ў эфіры Свабоды: у «Залатым запасе» прыгадаем перадачу з сэрыі «Чытальная заля», прысьвечаную Юльляне Вітан-Дубейкаўскай.

У ГЭТЫЯ ДНІ Ў БЕЛАРУСІ І Ў СЬВЕЦЕ:

4 – а 13.00 каля штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку мітынг у падтрымку Андрэя Саньнікава, Алеся Бяляцкага, Міколы Статкевіча, Зьмітра Бандарэнкі, Мікалая Аўтуховіча і іншых беларускіх палітзьняволеных.

4 – у Маскве дазволены ўладамі вулічны пратэст супраць Уладзімера Пуціна.

4 – Сусьветны дзень барацьбы з ракавымі захворваньнямі.

5 – канцэрт Зьмітра Вайцюшкевіча ў клюбе «ART CROSS» у Пецярбургу (Перекупной пер. 12/13), пачатак а 19.00.

***

Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень – дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫЯ ДНІ:

4 лютага

1746 – нарадзіўся Тадэвуш Касьцюшка, палітычны і вайсковы дзяяч Рэчы Паспалітай, кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстаньня 1794, удзельнік вайны за незалежнасьць ЗША.

1808 – нарадзіўся беларускі пісьменьнік Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч.

1929 – нарадзіўся Лявон Баразна, беларускі мастак дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва і дасьледнік культуры.

1931 – памёр Усевалад Ігнатоўскі, беларускі грамадзкі і палітычны дзяяч, гісторык.

1934 – нарадзіўся беларускі пісьменьнік і літаратуразнаўца Арсень Лiс.

1978 – памёр беларускі паэт Аркадзь Куляшоў.

5 лютага

1916 – нарадзілася Валянтына Пашкевіч, беларускі пэдагог, аўтар падручніка беларускай мовы «Fundamental Byelorussian» і ангельска-беларускага слоўніка, грамадзкая і культурная дзяячка.

2001 – памёр беларускі паэт і празаік Масей Сяднёў.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Парушыўшы законы прыцягненьня,
Плянэтамі сярод другіх плянэт
Існуем мы з табой як выключэньне,
Мая любоў, – як сьвет і антысьвет.
Ніколі мы адной ня ходзім сьцежкай,
Ня дзелім хлеб і дзелім толькі соль,
Ты сустракаеш смутак мой усьмешкай
і смуцісься, калі міне мой боль.
Адказваеш на мой сардэчны захад
Нязгодай, самай крыўднаю зь нязгод.
Здаецца, павярніся я на захад,
Як тут жа ты павернесься на ўсход.
Аднак зямля б мая асірацела
і ўвесь сусьвет ахутала б імгла,
Каб, выбухнуўшы раптам, адляцела
Ты ў невядомасьць з хуткасьцю сьвятла.

Аркадзь Куляшоў

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:

Сэнатар Макейн: «Лукашэнку чакае такі ж лёс, як лідэраў блізкаўсходніх краін»

Жонцы Аляксандра Класкоўскага аддалі шлюбны пярсьцёнак мужа

Сухарэнка: «У госьці хадзіць да таго, хто нас не чакае, ня будзем»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG