Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сухарэнка: «У госьці хадзіць да таго, хто нас не чакае, ня будзем»


Сьцяпан Сухарэнка
Сьцяпан Сухарэнка
Былы старшыня Камітэту дзяржбясьпекі Сьцяпан Сухарэнка, які пасьля няўдалага скандалу з «падкідваньнем апазыцыяй пацукоў» у трубаправодную сыстэму быў адпраўлены амбасадарам у Армэнію, пракамэнтаваў агенцтву REGNUM захаваньне за сабой месца ў сьпісе неўязных у Эўразьвяз і ЗША.

«Я думаю, што ў госьці хадзіць да таго, хто нас не чакае, ня будзем, але ў нас ёсьць значна больш месцаў, дзе нас чакаюць».

Сухарэнка — адзін з 157 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у Эўразьвяз. Дыплямат кажа, што досыць камфортна пачувае сябе ў Армэніі і нікуды далей не зьбіраецца:

«Санкцыі, якія вылучаюцца ў адносінах да нашай краіны, не адлюстроўваюць рэальнай карціны падзеяў. Увесь гэты накіп пройдзе, і пераможа праўда», — канстатуе Сухарэнка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG