Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Газпром» павялічыць прапампоўваньне газу церазь Беларусь на 13%


У «Газпроме» паведамілі, што адпаведная дамова была дасягнутая 26 студзеня падчас тэлефоннай размовы старшыні праўленьня «Газпрому» Аляксея Мілера і міністра энэргетыкі Беларусі Аляксандра Азярца.

Кіраўнік «Газпрому» паабяцаў павялічыць прапампоўваньне газу церазь Беларусь у Эўропу на 4 мільярды кубамэтраў, паведамляе з спасылкай на ўправу інфармацыі «Газпрому» «Інтэрфакс-Захад».

У 2011 годзе, паводле дадзеных «Газпрому», падача расейскага газу праз трубаправодную сыстэму «Белтрангазу» скарацілася амаль удвая і склала 31,3 мільярда кубамэтраў. Зьніжэньне тлумачаць тым, што запрацаваў газаправод «Паўночны паток», які забясьпечвае падачу газу па дне Балтыйскага мора наўпрост у Нямеччыну.

У 2011 годзе «Белтрангаз» быў цалкам выкуплены «Газпромам» і перайшоў у яго падпарадкаваньне. Пасьля гэтага кіраўніцтва расейскай кампаніі-манапаліста загаварыла пра падвышэньне заробкаў супрацоўнікаў «Белтрангазу» ўдвая і болей. Гэта выклікала нэгатыўную рэакцыю кіраўніцтва Беларусі. Паводле апошніх зьвестак, супрацоўнікам «Белтрансгазу» паабяцалі павысіць заробкі на 70%, , пры гэтым грошы працаўнікі будуць атрымліваць у капэртах і інфармацыя пра заробкі будзе цалкам закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG