НАДВОР'Е:
У Беларусі чакаецца сьнег, тэмпэратура да мінус 5 градусаў.
НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:
Прэс-канфэрэнцыя старшыні Таварыства аховы помнікаў Антона Астаповіча і яго калегаў пра выкананьне заканадаўства ў справе аховы гісторыка-культурнай спадчыны ў цэнтры Менску (вул. Мясьнікова, 25), пачатак у 13.00.
У Цэнтры прававой трансфармацыі (Менск, вул. Новавіленская, 38-10) – брыфінг, прысьвечаны сытуацыі зь няўрадавымі арганізацыямі ў Беларусі. Пачатак у 11.30.
У вечаровым эфіры «Свабоды» – запіс тэлеперадачы, якая выходзіць у тэлевізійны эфір на канале «Белсат». Дэма дыскусіі – што такое беларуская салідарнасьць, чаму агульнасьць інтарэсаў не вядзе да сумесных дзеяньняў? У гутарцы бяруць удзел Ганна Соўсь, Сяргей Дубавец і Ян Максімюк. Вядзе перадачу Аляксандар Лукашук.
* * *
Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень – прышліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія ўяўляюць цікавасьць для нашых чытачоў, на адрас svaboda@rferl.org.
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ:
1571 – у Лёндане адчынена каралеўская біржа.
1793 – адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай.
2005 – Віктар Юшчанка прыняў прысягу прэзыдэнта Ўкраіны.
У гэты дзень нарадзіліся:
1832 – Эдуард Манэ, францускі мастак-імпрэсіяніст.
1947 – Джоэль Дуґлас, амэрыканскі кінапрадусар беларускага паходжаньня.
У гэты дзень памерлі:
1889 – Ігнат Дамейка, беларускі навуковец-дасьледчык, геоляг, нацыянальны герой Чылі.
1938 – Вацлаў Ластоўскі, беларускі пісьменьнік, гісторык, літаратуразнавец, публіцыст і палітычны дзяяч.
1981 – Вера Маслоўская, беларуская грамадзка-палітычная і культурная дзеячка, паэтэса (нар. 24.3.1896).
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
У істоце кожнага страху ляжыць наша няведаньне, наша цемната.
Якуб Колас
ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:
«Вы перамаглі... Я вас ненавіджу»
Пафала: «Выбары 19 сьнежня ў Беларусі ёсьць эўрапейскай трагедыяй»
Каго не ламае турма