Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рыхтуецца ператрус у галоўнага рэдактара «Барысаўскіх навінаў»


Анатоль Букас
Анатоль Букас

Галоўны рэдактар «Барысаўскіх навінаў» Анатоль Букас паведаміў: «Мне патэлефанавалі зь міліцыі і сказалі, што будуць рабіць ператрус у маім гаражы».

У інтэрвію «Народнай волі» спадар Букас паведаміў, што хтосьці патэлефанаваў у міліцыю і сказаў, быццам у гаражы рэдактара захоўваюцца «скрадзеныя аўтазапчасткі». Журналіст пры гэтым запэўнівае, што нічога, акрамя сьпісаных асобнікаў газэты, там няма. Незалежны журналіст згадвае, што гэта ня першы выпадак абвінаваціць выданьне у супрацьпраўных дзеяньнях.

Гэтак, у райвыканкамаўскай гэзэце «Адзiнства» нядаўна зьявілася публікацыя пра тое, што жыхары дому, дзе месьціцца рэдакцыя «Барысаўскіх навінаў», прыходзілі на прыём да старшыні Барысаўскага райвыканкаму са скаргай на рэдакцыю. Маўляў, увесь час туды ходзяць людзі, у пад’езьдзе брудна і шумна. Пасьля гэтага ў рэдакцыю прыяжджала камісія і высьветлілася, што заяўніца ў гэтым доме наогул не пражывае. Жыхары пад’езду пацьвердзілі, што ніякіх прэтэнзіяў да рэдакцыі ня маюць. Камісія зьехала ні з чым.

Пры гэтым галоўны рэдактар «Барысаўскіх навінаў» не выключае, што «сыгнал» можа мець рэальныя наступствы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG