Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бізнэсовец Шаўцоў падазраецца ў крадзяжы 10 мільёнаў даляраў

Сьледчы ізалятар КДБ
Сьледчы ізалятар КДБ

Заснавальнік і кіраўнік камэрцыйнага банку «Трастбанк», старшыня назіральнай рады кампаніі «Белзамежбуд» Віктар Шаўцоў падазраецца ў асабліва буйным крадзяжы.

Як паведаміў у этэры каналу «Беларусь-1» прадстаўнік КДБ Артур Стрэх, супраць шэрагу топ-мэнэджэраў будаўнічай кампаніі яшчэ ў кастрычніку была заведзеная крымінальная справа. Ім інкрымінуецца больш за 10 мільёнаў «адмытых» даляраў.

Цяпер, у прыватнасьці, правяраюцца зьвесткі пра датычнасьць Віктара Шаўцова да ўчыненьня супрацьпраўных дзеяньняў падчас падрыхтоўкі і рэалізацыі праектаў у Вэнэсуэле. У адносінах да Шаўцова абраная мера стрыманьня ў выглядзе заключэньня пад варту, ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Заява прадстаўніка КДБ прагучала празь некалькі гадзінаў пасьля заканчэньня прэсавай канфэрэнцыі Аляксандра Лукашэнкі, на якой ён распарадзіўся даносіць да грамадзкасьці дэталі карупцыйных злачынстваў.
XS
SM
MD
LG