Лічбы з праекту бюджэту паказваюць, што ўрад значна адышоў ад сваіх першапачатковых плянаў. Два месяцы таму рост ВУП хацелі абмежаваць толькі адным працэнтам, інфляцыю бачылі ў памерах 40%, а рэальныя заробкі думалі наагул не падвышаць. Але такія разьлікі моцна скрытыкаваў Аляксандар Лукашэнка. Ён згадаў, што нельга адыходзіць ад прагнозных паказьнікаў, якія прынялі на Ўсебеларускім народным сходзе. І ўрад выканаў ягоны загад.
Эканаміст Леў Марголін у той дзень, калі ўпершыню агучылі прагнозы ўраду на 2012 год, у інтэрвію «Свабодзе» прагназаваў, што Міхаіл Мясьніковіч ня вытрымае націску з боку прэзыдэнцкай адміністрацыі і асабіста кіраўніка дзяржавы. Сёньня спадар Марголін кажа:
«Наш урад гатовы зрабіць любы плян, любы бюджэт. Ён можа захаваць аднолькавую інфляцыю і пры росьце ВУП на 1,5%, і пры росьце на 5%. Складаецца такое ўражаньне, што ва ўрадзе сядзяць не звычайныя чыноўнікі, а нейкія чараўнікі, якія могуць зрабіць усё, што патрабуе ад іх Лукашэнка».
Пытаюся эканаміста Сяргея Чалага, ці магчыма выканаць галоўныя парамэтры бюджэту-2012:
«Пытаньне ў чым? Гэтыя тры паказьнікі — яны ж зьвязаныя паміж сабою. Напрыклад, зьнізіць інфляцыю найпрасьцей. Але ж тады ня выканаеш плян па ВУП. А тут усё спрабуюць знайсьці гэты балянс. І я баюся, што гэтыя тры парамэтры паміж сабою не сыходзяцца».
Было шмат спадзяваньняў, што ў наступным годзе значна скароцяць выдаткі зь бюджэту аграрыям. Пра гэта ўрадоўцы заяўлялі неаднаразова. Сёньня высьветлілася, што зьмяншэньне сапраўды заплянаванае на… 0,1%.
З гэтай нагоды Леў Марголін адзначае, што аграрнае лобі ў Беларусі надзвычай моцнае:
«Канечне, іх не зламаць. Бо перад імі ставяцца вялікія задачы — падвоіць вытворчасьць сельскагаспадарчай прадукцыі. І таму яны маюць, скажам так, добрую пазыцыю. Калі ім скажуць, што мы вам не дадзім столькі грошай, яны адкажуць, а тады мы не дадзім столькі прадукцыі. Таму і трэба тут круціцца. З аднаго боку, неяк скараціць эмісію. А з другога, каб нечага дамагчыся ў сельскагаспадарчай вытворчасьці».