Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску прызначылі дату суду за Народны сход


Народны сход у Віцебску 8 кастрычніка.
Народны сход у Віцебску 8 кастрычніка.
На 30 лістапада арганізатарка сходу Ірына Яскевіч і сакратарка сходу Тацяна Севярынец атрымалі позвы ў Кастрычніцкі райсуд. Судзьдзя Іна Грабоўская будзе вырашаць, ці слушнае меркаваньне супрацоўнікаў міліцыі, што акцыя, якую зладзілі спадарыні 8 кастрычніка, была несанкцыянаванай.

Ірына Яскевіч і Тацяна Севярынец з пазыцыяй міліцыянтаў ня згодныя: калі на іх складалі адміністрацыйныя пратаколы, то актывісткі тлумачылі міліцыянтам, што сходы не рэглямэнтуюцца законам пра масавыя вулічныя акцыі, і што на іх трэба браць дазвол ва ўладаў.

Першы раз пратаколы на спадарынь склалі 26 кастрычніка. Аднак калі тыя пратаколы трапілі ў Кастрычніцкі райсуд, судзьдзя Іна Грабоўская адправіла іх «на дапрацоўку» ў міліцыю, бо ня ўбачыла ў матэрыялах справы складу правапарушэньня.

Тады пратаколы былі складзеныя наноў, але з такой самай фармулёўкай: парушэньне заканадаўства пра правядзеньне вулічных акцый.

Судовае паседжаньне адбудзецца 30 лістапада а 16 гадзіне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG