Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэальныя заробкі ў кастрычніку паменшыліся на 5,2%


У кастрычніку ў параўнаньні зь верасьнем 2011 году рэальная зарплата (разьлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) паменшылася на 5,2%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Намінальная налічаная сярэднямесячная зарплата работнікаў у Беларусі ў студзені-кастрычніку 2011 года склала 1 мільён 780 тысяч рублёў, у тым ліку ў кастрычніку — 2 мільёны 318 тысяч.

Максымальны памер сярэдняй зарплаты ў кастрычніку быў зафіксаваны ў сфэры фінансавай дзейнасьці — 3 мільёны 608 тысяч рублёў, мінімальны — у работнікаў гатэляў і рэстаранаў (1 мільён 626 тысяч).

Максымальны памер намінальнай налічанай сярэдняй зарплаты ў кастрычніку быў адзначаны ў Менску — 2 мільёны 992 тысяч рублёў, мінімальны — у Берасьцейскай вобласьці (2 мільёны 6 тысяч).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG