Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо выходныя, 19-20 лістапада


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Надвор’е


У Беларусі чакаюцца дажджы, тэмпэратура – да аднаго градуса цяпла.

У Беларусі і ў сьвеце:


У Беларускім дзяржаўным інстытуце культуры (Рабкораўская, 17, аўдыторыя 125) – сустрэча зь Ёзасам Будрайцісам і іншымі тэатральнымі дзеячамі Літвы. Пачатак а 15-ай.

Санкт-Пецярбург – форум няўрадавых арганізацыяў краінаў Паўночнай Эўропы і Расеі

Ёсьць нагода:


Усясьветны дзень дзяцей

Таксама ў гэтыя дні:


19 лістапада:

У 1557 годзе пакінула гэты сьвет каралева Бона – адна з кіраўніц сярэднявечнай Беларусі. Сама яна была італьянка і шмат зрабіла для разьвіцьця беларускіх земляў і для збліжэньня Беларусі з Заходняй Эўропай. З ініцыятывы каралевы Боны была праведзеная вялікая аграрная рэформа. За часу Боны ў Беларусь прыехала багата яе суродзічаў-італьянцаў: мастакоў, навукоўцаў, дойлідаў, вайскоўцаў і купцоў. Беларусь была натуральным чынам залучаная ў сфэру ўплыву італьянскага рэнэсансу.

У 1784 годзе нарадзіўся Міхал Баброўскі – навуковец-славіст, уніяцкі сьвятар, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту, адзін з пачынальнікаў беларускага нацыянальнага адраджэньня. Баброўскі дасьледаваў гісторыю славянскага кнігадрукаваньня, выданьні Фіёля, Фёдарава ды Мсьціслаўца. Зрабіў поўнае апісаньне кірылічных і глагалічных кніг Ватыканскае бібліятэкі. Але самае, бадай, галоўнае – ён наноў адкрыў сьвету імя Францішка Скарыны.

У 1842 году нарадзіўся Адам Банецкі – гісторык і дасьледнік геральдыкі і генэалёгіі на абшарах Рэчы Паспалітай. Ягоны “Гербоўнік” у 13 тамох да сёньня ня мае аналягаў у беларускай навуцы – толькі там многія з нас могуць знайсьці свае старажытныя радаводы.
Таксама ў гэты дзень у розныя гады прыйшлі на сьвет расейскі навуковец, заснавальнік Маскоўскага ўнівэрсытэту Міхаіл Ламаносаў, расейскі рэвалюцыянэр Міхаіл Калінін, помнік якому дагэтуль стаіць насупраць менскага батанічнага саду, заходнебеларускі паэт Мікола Засім, кіраўніца Індыі Індзіра Гандзі і амэрыканскі бізнэсовец Тэд Тэрнэр, які стварыў сусьветна вядомую інфармацыйную службу CNN.

20 лістапада:

У 1858 годзе нарадзілася швэдзкая пісьменьніца Сэльма Лягерлёф. За сваю творчасьць яна была ўзнагароджаная Нобэлеўскай прэміяй, яе творы перакладаліся па-беларуску.

У 1925 годзе нарадзіўся Робэрт Кенэдзі, родны брат амэрыканскага прэзыдэнта Джона Фіцджэральда Кенэдзі. Ён змагаўся з расізмам у ЗША. У 1968 г. вырашыў балятавацца на пасаду прэзыдэнта ЗША ад Дэмакратычнай партыі, аднак быў застрэлены ў Лос-Анджэлесе ў гатэлі “Амбасадар”.

У 1930 годзе спрабаваў скончыць жыцьцё самагубствам Янка Купала.

У 1947 годзе ААН прыняла рэзалюцыю аб утварэньні на тэрыторыі Палестыны дзьвюх дзяржаваў – габрэйскай і арабскай. Горад Ерусалім абвяшчаецца міжнароднай зонай.

У 1998 годзе была застрэленая Галіна Старавойтава, вядомая расейская дзяячка беларускага паходжаньня, якая шмат прычынілася да перабудовы і распаду савецкай імпэрыі.

20 лістапада адышлі ў лепшы сьвет расейскі пісьменьнік Леў Талстой – у 1910-м, польскі пісьменьнік Стэфан Жаромскі – у 1925-м, беларускі літаратар Леў Клейнбарт – у 1950-м, дыктатар Гішпаніі Франка – у 1975-м.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: Экумэнічная імша ў гонар заснавальніа Чырвонага касьцёла

Цытата на памяць:


“Нельга паціснуць адно аднаму рукі са сьціснутымі кулакамі”.

Індзіра Гандзі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG