Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывісты «Маладога фронту» ўлёткамі падтрымалі сваіх аднадумцаў Дашкевіча і Лобава


Зьміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў на судзе.
Зьміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў на судзе.
18 лістапада сотні ўлётак з інфармацыяй пра палітвязьняў Зьмітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава былі распаўсюджаныя ў раёне Камароўскага рынку.

Частка ўлётак прыляцела да мінакоў літаральна зь неба — сябры палітвязьняў скінулі ўлёткі з дахаў высотных дамоў-«кукурузаў» на вуліцы Веры Харужай каля Камароўкі. Гэтак маладафронтаўцы адзначылі 11 месяцаў з дня арышту Зьмітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава. Пра затрыманьні ўдзельнікаў акцыі невядома.

18 сьнежня ў Менску былі арыштаваныя, а пасьля асуджаныя на 2 і 4 гады зьняволеньня адпаведна лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч і кіраўнік менскай філіі Эдуард Лобаў. Актывістаў абвінавацілі ў злосным хуліганстве. Паводле суду, Дашкевіч і Лобаў зьбілі мінакоў. Між тым пацярпелыя давалі ў судзе паказаньні, знаходзячыся ў суседнім памяшканьні.

Дашкевіч і Лобаў сваёй віны не прызналі і гаварылі ў судзе пра правакацыю спэцслужбаў, арганізаваную дзеля таго, каб ізаляваць іх напярэдадні выбараў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG