Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіст БХД Яўген Васьковіч адбыў месяц у карцэры


Яўген Васьковіч
Яўген Васьковіч
З Яўгенам Васьковічам, які адбыў месяц у карцэры, сустрэўся адвакат. Ад адваката сталі вядомыя прычыны такога доўгага пакараньня карцэрам. Пасьля першых 10 сутак Яўгену Васьковічу двойчы працягвалі пакараньне на такі ж тэрмін. Апошні раз — за тое, што па камандзе канваіра не адвярнуўся да сьцяны, калі быў абвешчаны адбой.

«Збольшага на ўмовы ўтрыманьня Яўген ня скардзіцца, папрасіў толькі выпісаць яму некаторыя газэты. Чакае, калі выйдзе з карцэра і зможа прачытаць лісты, якія яму дасылаюць», — паведаміў адвакат пра Яўгена Васьковіча. Чарговы тэрмін знаходжаньня Васьковіча ў карцэры заканчваецца 19 лістапада.

Актывіста БХД Яўгена Васьковіча асудзілі на 7 гадоў зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму за напад на будынак КДБ у Бабруйску ў ноч на 17 кастрычніка 2010 году. Цяпер Яўген Васьковіч адбывае пакараньне ў 4-й «крытай» турме ў Магілёве — той самай, куды днямі зьмясьцілі былога кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG