Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: Судзяць Уладзімера Шанцава


Уладзімер Шанцаў
Уладзімер Шанцаў
Суд Ленінскага раёну Магілёва разглядае адміністрацыйную справу супраць старшыні абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімера Шанцава. Яго вінавацяць у тым, што арганізаваў несанкцыянаванае мерапрыемства.

Паводле адміністрацыйнага пратаколу, Шанцаў 8 кастрычніка правёў мясцовы сход без дазволу гарвыканкаму.

З абвінавачваньнем сябра АГП не згаджаецца й заяўляе, што закіды да яго надуманыя.

“Я ж ня першы раз у судзе й калі разглядаюцца палітычныя справы, то гэта адбываецца насуперак лёгікі закону. Вось і ў маім выпадку напісана ў пратаколе, што праводзіў сход не атрымаўшы дазволу ад гарвыканкаму хаця мы строга выконвалі закон “Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах”. Гэты закон не патрабуе дазволу выканаўчай улады на правядзеньне сходу. Закон “Аб масавых мерапрыемствам” на сходы не распаўсюджваецца. Калі разглядаць справу з гэтага гледзішча, то тут мае быць апраўдальны вэрдыкт суду, але паглядзім. У нас жа кажуць, што ад турмы не заракайся”, — заяўляе Шанцаў.

Справу супраць Уладзімера Шанцава 31 кастрычніка перакваліфікавалі. Раней яго абвінавачвалі менавіта ў парушэньні закону “Аб “Рэспубліканскіх і мясцовых сходах”. Ён нібыта не арганізаваў улік і рэгістрацыю ўдзельнікаў мясцовага сходу, які праходзіў 8 кастрычніка.

Да правядзеньня сходу Шанцава два разы пісьмова папярэджвалі, што недапушчальна парушаць закон “Аб масавых мерапрыемствах”. Папярэджаньні гарвыканкаму і пракуратуры Ленінскага раёну ён абскарджваў у аблвыканкаме й абласной пракуратуры. Ва ўпраўленьні юстыцыі аблвыканкаму ў Шанцава патрабавалі прадаставіць сьпісы тых, хто падпісаўся за Народны сход – сябра АГП адмовіўся выконваць шэтае патрабаваньне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG