Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея больш ня мае перашкод для ўступленьня ў СГА


Расея і Грузія падпісалі ў Жэнэве пагадненьне, якое, як чакаецца, ліквідуе апошнюю перашкоду на шляху ўступленьня Расеі ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю (СГА).

Пагадненьне вызначае парадак перамяшчэньня грузаў празь мяжу Расеі з Абхазіяй і Паўднёвай Асэтыяй. Масква і Тбілісі пасьля 8 месяцаў перамоваў, якія ішлі пры пасярэдніцтве Швэйцарыі, дамовіліся аб тым, што сачыць за перамяшчэньнем грузаў будуць міжнародныя назіральнікі. Яны будуць накіраваныя незалежнай прыватнай кампаніяй.

Уступіць у СГА Расія спрабуе ўжо 17 гадоў. Для гэтага была неабходная згода ўсіх 153-х членаў арганізацыі. Грузія стала апошняй, хто яго даў.

Чакаецца, што рашэньне аб прыняцьці Расіі ў СГА будзе прынятае 15 сьнежня на пасяджэньні міністраў гандлю гэтай арганізацыі.

Ці дапаможа сяброўства ў СГА Расеі мадэрнізаваць эканоміку і правесьці яе дывэрсыфікацыю? «Дзеля такога экспэрымэнту трэба моцная палітычная воля. Я ня ўпэўнены, наколькі расейскі бізнэс гатовы рызыкаваць дзеля гэтай невядомай будучыні,» - сказаў напярэдадні ў інтэрвію Свабодзе Маршал Голдман, прафэсар Гарвардзкага ўнівэрсытэту і аўтар шматлікіх кніжак па эканоміцы СССР і Расеі.

У сваю чаргу, адказваючы на пытаньне Свабоды, што можа зьмяніцца ў Мытным саюзе Беларусі, Казахстану і Расеі пасьля далучэньня Расеі да Сусьветнай гандлёвай арганізацыі, Аляксей Партанскі, прафэсар факультэту ўсясьветнай эканомікі і ўсясьветнай палітыкі Вышэйшай школы эканомікі нагадаў: «У дакумэнтах Мытнага саюзу ўказана, што права СГА мае прыярытэт у параўнаньні з правам Мытнага саюзу. Таму ў выпадку калізій трэба будзе мець на ўвазе, што права СГА як міжнароднае права, мае першынства.»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG