Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За далучэньне Расеі да УГА заплацяць беларускія аўтамабілісты?


Што можа зьмяніцца ў Мытным саюзе Беларусі, Казахстану і Расеі пасьля далучэньня Расеі да Усясьветнай гандлёвай арганізацыі (УГА)?

Гэтую тэму мы абмяркоўваем з Аляксеем Партанскім, прафэсарам факультэту ўсясьветнай эканомікі і ўсясьветнай палітыкі Вышэйшай школы эканомікі.


Дракахруст: Пасьля рашэньня Грузіі, якое зьняла апошнія перашкоды на шляху Расеі ў Усясьветную гандлёвую арганізацыю, калі ўявіць сабе, што ў хуткім часе Расея ўвойдзе ў УГА -- што можа зьмяніцца ў Мытным саюзе Расеі, Беларусі і Казахстану пры тым, што дзьве краіны не зьяўляюцца членам УГА? Якія зьмены могуць быць?

Партанскі:
У нас пры далучэньні былі ўзгодненыя ўсе нормы Мытнага саюза, таму нейкіх вялікіх канфліктаў чакаць не варта. Але ў дакумэнтах Мытнага саюза ўказана, што права УГА мае прыярытэт у параўнаньні з правам Мытнага саюза. І гэта важна ўлічваць. Таму ў выпадку калізій трэба будзе мець на ўвазе, што права УГА як міжнароднае права мае першынства.

Дракахруст: Возьмем канкрэтны сюжэт, важны для Беларусі -- кошты на газ, якія штогод нараджаюць баталіі. Ці правільна я разумею, што калі Расея ўступае ў УГА, дык у хуткім часе кошт на газ у Расеі зробіцца ўсясьветным, і тады ўсе паніжаючыя каафіцыенты для Беларусі губляюць сэнс?

Партанскі: Не, што тычыцца тарыфаў на энэрганосьбіты, дык тут на перамовах аб далучэньні да УГА мы ня бралі ніякіх абавязальніцтваў па зьменах кошту на газ. Іншая справа, што кошт гэты сам па сабе будзе падвышацца, але, паўтараю, гэта будзе незалежна ад членства ў УГА.

Дракахруст: Што датычна тарыфаў на ўвоз імпартных аўтамабіляў. У Беларусі ўвоз аўтамабіляў ў Захаду ўжо нерэнтабэльны.

Тарыфы і зьмяніліся ў сувязі з тым, што нам неабходна ўступаць у УГА

Партанскі: Тарыфы і зьмяніліся ў сувязі з тым, што нам неабходна ўступаць у УГА, таму так і застанецца, у адпаведнасьці з гэтымі зьменамі. Але пры гэтым трэба ўлічваць, што тарыфы на аўтамабілі будуць паніжацца, але цягам сямі гадоў. Паніжэньне пачнецца з 2014-2015 гг. Паступова будзе паніжэньне, але не адразу.

Дракахруст:
Ці правільна я разумею, што нормы УГА прадугледжваюць тарыфы некалькі меншыя, чым тарыфы Мытнага саюза? Альбо гэта інакш, і тарыфы былі першапачаткова зробленыя пад правілы УГА?

Партанскі: Справа ў тым, што УГГА нікому не дыктуе ўзровень тарыфаў. Кожная краіна ў выніку перамоваў вызначае свой узровень доступу на рынак тавараў, і ўзровень тарыфаў. Іншая справа, што партнэры жадалі, канешне, каб у нас ніжэй былі тарыфы, але мы здолелі абараніць рынак на пэўным узроўні.

Дракахруст:
Калі Расея ў бліжэйшы час далучыцца да УГА, а Беларуст і Казахстан - не, дык членства Расеі неяк можа паспрыяць больш хуткаму далучэньню Беларусі і Казахстану да УГА?

Расея заўсёды заяўляла, што яна гатовая са свайго боку максымальна паспрыяць Казахстану і Беларусі.

Партанскі: Трэба спадзявацца, што гэта паспрыяе паскарэньню далучэньня, і Расея заўсёды заяўляла, што яна гатовая са свайго боку максымальна паспрыяць Казахстану і Беларусі. Але калі глядзець на рэальны стан перамоўнага працэсу, дык Казахстан прасунуўся далей, і верагодна, што Казахстан здолее далучыцца раней, ну а Беларусі трэба яшчэ весьці перамовы і праводзіць пэўную неабходную працу для далучэньня да УГА.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG