Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сувэрэнны рэйтынг Беларусі ацэнены як «нэгатыўны»


Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody’s у адмысловым паведамленьні пацьвердзіла сувэрэнны рэйтынг Беларусі на ўзроўні «B3», прагноз — «нэгатыўны». Гэтаксама агенцтва пацьвердзіла «мяжу» крэдытнага рэйтынгу дзяржавы па абавязальніцтвах у замежнай валюце на ўзроўні «B3» і межавы ўзровень банкаўскіх дэпазытаў у замежнай валюце «Caa1». Прагноз па рэйтынгах гэтаксама «нэгатыўны».

Пацьвярджэньне сувэрэннага рэйтынгу экспэрты тлумачаць дэфіцытам плацёжнага балянсу краіны з-за абясцэньваньня нацыянальнай валюты, а таксама верагоднасьцю атрыманьня фінансаваньня ў кароткатэрміновай пэрспэктыве на пакрыцьцё дэфіцыту. «Нэгатыўны» прагноз адлюстроўвае засьцярогу аналітыкаў агенцтва адносна зьніжэньня росту эканомікі Беларусі ў 2012 годзе, пагаршэньня якасьці актываў банкаўскай сыстэмы, а таксама невялікага аб’ёму валютных рэзэрваў Беларусі і палітычных рызыкаў.

Яшчэ ў жніўні экспэрты агенцтва Moody’s выказвалі меркаваньне, што ў другім паўгодзьдзі 2011 году Беларусі спатрэбяцца 3-6 мільярдаў даляраў на падтрымку ўстойлівасьці банкаўскай сыстэмы і вырашэньне іншых эканамічных праблемаў. Аналягічная сума для пакрыцьця дэфіцыту плацежнага балянсу, па падліках аналітыкаў, спатрэбіцца Беларусі ў 2012 годзе.

Са шматмільярдных сум крэдытаў, па якія кіраўніцтва Беларусі зьвярнулася ў Міжнародны валтны фонд і Антыкрызісны фонд ЭўрАзЭС, пакуль атрымана толькі 800 мільёнаў даляраў ад ЭўрАзЭС.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG