Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БНФ пакідае другую сядзібу за паўгоду


Сядзіба БНФ на Крапоткіна.
Сядзіба БНФ на Крапоткіна.
1 лістапада парыя БНФ распачала высяленьне з арэндаванага памяшканьня на вуліцы Крапоткіна, 93А ў Менску.

Старшыня партыі Аляксей Янукевіч: «Перамовы з уладальнікам будынку ня мелі плёну — гаспадар настаяў на высяленьні. Паводле ягонага тлумачэньня — з прычыны пошуку грашовых сродкаў і ў гэтай сувязі — зь неабходнасьцю продажу памяшканьня».

Паводле спадара Янукевіча, партыя мае юрыдычныя падставы для звароту ў суд, аднак партыйнае кіраўніцтва не давярае дзейнай судовай сыстэме і вырашыла накіраваць свае высілкі на пошук і перамовы па арэндзе новага офісу.
Амаль год кіраўніцтва партыі занятае вырашэньнем камунальных праблем.

Янукевіч: «На сёньня ёсьць пару сталых варыянтаў магчымага пераезду ў памяшканьні, як прыватнай, так і дзяржаўнай уласнасьці. Гэтая сытуацыя не фатальная, але дрэнная ўжо таму, што амаль год кіраўніцтва партыі занятае вырашэньнем камунальных праблем. Верагодна, гэта такая новая тактыка ўлады, каб не закрываць партыі, але па меншай меры перашкаджаць ім працаваць больш плённа. Як вырашыцца пытаньне офісу для партыі БНФ, будзе залежаць таксама і ад пазыцыі ўладаў».

Канчатковае высяленьне з памяшканьня на вуліцы Крапоткіна 93А партыя БНФ мусіць завершыць 2 лістапада.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG