Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У будынак былой сядзібы БНФ, зь якой партыйцы разьвіталіся ўвечары 25 ліпеня, прыйшлі міліцыянты і прадстаўнікі ЖРЭА. Перад гэтым ім давялося зьняць прыбіты да ўваходу ліст фанэры.

За працэсам назіралі журналісты і некалькі мінакоў. Вяліся апэратыўныя здымкі чалавекам у цывільным.








Р.Кастусёў: не чакаючы высяленьня, мы пераехалі самі


Партыя БНФ, выселеная з займанага офісу паводле рашэньня суду, пераехала ў новае памяшканьне. Пра гэта паведаміў намесьнік старшыні партыі Рыгор Кастусёў.

Кстусёва цытуе агенцтва “Интерфакс-Запад”. "Сёньня на 10 раніцы было прызначана наша высяленьне, але мы пераехалі яшчэ ўчора", – сказаў Г. Кастусёў. Ён паведаміў, што з учорашняга дня каля офісу "дзяжурыў аўтазак, мабыць, у якасьці псыхалягічнага ціску".

"Новае памяшканьне знаходзіцца па адрасе вул. Крапоткіна, 93а. Гэта офіснае памяшканьне, дагавор арэнды мы афіцыйна заключылі і нават ужо падалі ў Мінюст дакумэнты аб зьмене юрыдычнага адрасу", удакладніў Г. Кастусёў. Новы офіс, па словах намесьніка старшыні партыі, будзе прэзэнтаваны 25 жніўня.

Камунальныя службы Савецкага раёну Менску запатрабавалі праз суд высяленьня партыі з арандаванага на працягу 19 гадоў офісу на падставе сыстэматычных пратэрміновак плацяжоў. У БНФ сьцьвярджаюць, што гэтыя абвінавачаньні беспадстаўныя і ў апошнія гады партыя спраўна аплачвала камунальныя паслугі.

Раней кіраўніцтва партыі ня раз заяўляла, што ніколі не пакіне памяшканьне добраахвотна. Былі нават заведзеныя начныя вахты.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG