Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адмоўнае сальда зьменшылася, цяпер 4 мільярды даляраў


За студзень — верасень адмоўнае сальда зьнешняга гандлю таварамі склала 4 млрд. 40,3 млн. даляраў. Такія дадзеныя апублікаваў Нацыянальны статыстычны камітэт. Для параўнаньня: за студзень — жнівень 2010 году сальда складала 5 млрд 927,9 млн даляраў.

У студзені — верасьні гэтага году аб’ём зьнешняга гандлю таварамі павялічыўся на 53,6% у параўнаньні з такім жа пэрыядам 2010 году і склаў 63 млрд 168,1 млн даляраў. Экспарт за дзевяць месяцаў павялічыўся на 68% — да 29 млрд. 563,9 млн. долараў, імпарт — на 42,8%, або да 33 млрд 604,2 млн даляраў.

Сальда ў гандлі з краінамі СНД склалася адмоўнае ў 5 млрд 607,1 млн даляраў (за студзень — верасень 2010 году — мінус 4 млрд 309,2 млн). Экспарт вырас на 49,5% — да 34 млрд 679,5 млн даляраў, імпарт — на 43,5%, або да 20 млрд 143,3 млн даляраў. Аб’ём зьнешняга гандлю за студзень — верасень склаў 34 млрд 679,5 млн даляраў (на 45,9% больш).

Адмоўнае сальда ў гандлі з Расеяй склала 7 млрд 399,4 млн даляраў (за студзень — верасень 2010 году — мінус 5 млрд 334 млн). Зьнешнегандлёвы абарот з Расеяй павялічыўся на 43,9% — да 28 млрд 76,6 млн даляраў. Экспарт вырас на 45,8% — да 10 млрд 338,6 млн даляраў), імпарт — на 42,8%, або да 17 млрд 738 млн даляраў.

Зьнешнегандлёвы абарот з краінамі далёкага замежжа павялічыўся на 64,1% і склаў 28 млрд 488,6 млн даляраў. Экспарт павялічыўся на 90,9% — да 15 млрд 27,7 млн даляраў, імпарт — на 41,9%, або да 13 млрд 460,9 млн даляраў. Станоўчае сальда склала 1 млрд 566,8 млн даляраў (за аналягічны пэрыяд мінулага году — мінус 1 млрд 618,7 млн даляраў).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG