Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд адправіў справу Шурхая на дапрацоўку


Зьміцер Шурхай пасьля вызваленьня ў Баранавічах.
Зьміцер Шурхай пасьля вызваленьня ў Баранавічах.
Справу каардынатара аргкамітэту БХД па Берасьцейшчыне Зьмітра Шурхая Баранавіцкі суд накіраваў на дапрацоўку. Палітыка адпусьцілі з залі суду.

Як апавёў спадар Шурхай, судовае паседжаньне скончылася за некалькі хвілінаў, судзьдзя выявіла нейкія недапрацоўкі ў пратаколе міліцыянтаў.

Зьміцер Шурхай расказаў карэспандэнту «Свабоды» пра абставіны свайго затрыманьня:

«Паехаў я сёньня раніцай па асабістых справах у Менск электрычкай зь Берасьця. На станцыі „Баранавічы-Цэнтральныя“ ў цягнік зайшлі супрацоўнікі міліцыі і чалавек у цывільным. Спачатку прайшоў цывільны, а потым вярнуўся зь міліцыянтамі, і яны пачалі правяраць у мяне дакумэнты.

Міліцыянты, дарэчы, былі няпростыя — два маёры. Адзін — начальнік аддзелу аховы правапарадку транспартнай міліцыі Баранавічаў Галабурда, а другі — начальнік лінейнага ўчастку міліцыі станцыі „Гарадзея“ Галабокаў.
Яны нешта пакапаліся ў кодэксе, мусіць, іншы артыкул шукалі, але потым усё роўна склалі за мацюкі.

У выніку загадалі мне зь імі сысьці на станцыі „Баранавічы-Палескія“, дзе завялі ў пастарунак. Яшчэ ў цягніку казалі, што мяне падазраюць у парушэньні правілаў правядзеньня масавага мерапрыемства.

Аднак у пастарунку яны пачалі складаць пратакол аб тым, што я мацюкаўся пры праверцы дакумэнтаў. Я ім казаў, што я ж у прынцыпе не мацюкаюся, што такога быць не магло, то яны нешта пакапаліся ў кодэксе, мусіць, іншы артыкул шукалі, але потым усё роўна склалі за мацюкі».

Пасьля складаньня пратаколу палітыка завезьлі ў суд Баранавічаў, які й накіраваў справу на дапрацоўку ў аддзел унутраных спраў.

Зьміцер Шурхай застаўся начаваць у сваякоў у Баранавічах, каб нараніцу працягнуць сваю паездку. Палітык зьвязвае сваё затрыманьне з надыходзячым Народным сходам, хаця кажа, што й не займаецца ягонай арганізацыяй.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG