Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Леанід Заіка: Эўразійскі зьвяз — гэта антытэза Эўразьвязу


Леанід Заіка
Леанід Заіка
«Эўразійскі зьвяз» — гэта новая ініцыятыва Крамля дзеля таго, каб былыя постсавецкія рэспублікі не цягнуліся на Захад, лічыць кіраўнік аналітычнага цэнтру «Стратэгія» Леанід Заіка:

«А калі казаць пра стратэгічныя інтарэсы Беларусі ў новым зьвязе, то трэба разумець: ён не для Беларусі. Яе ўжо запрэглі, зацуглялі, заклалі ў мадэль Саюзнай дзяржавы, Мытнага зьвязу. Эўразійскі зьвяз — гэта антытэза Эўразьвязу. Беларусь да яго, як і Казахстан, прыцягваць няма патрэбы. Яны — ядро. І яны ўжо там».

У сваімі праграмным артыкуле кіраўнік ураду Расеі Ўладзімер Пуцін піша пра жаданьне стварыць «мадэль магутнага наднацыянальнага аб’яднаньня, здольнага стаць адным з полюсаў сучаснага сьвету і пры гэтым выконваць ролю эфэктыўнай „зьвязкі“ паміж Эўропай і дынамічным Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёнам». Артыкул Пуціна ў газэце «Известия» называецца «Новы інтэграцыйны праект для Эўразіі — будучыня, якая нараджаецца сёньня».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG