Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мусіенка: Для Беларусі Эўразійскі зьвяз пэрспэктыўны, гэта адназначна


Сяргей Мусіенка
Сяргей Мусіенка
Новую пуцінскую ініцыятыву наконт стварэньня на постсавецкай прасторы Эўразійскага зьвязу шырока камэнтуюць у краінах былога Савецкага Саюзу. «Свабода» пацікавілася стаўленьнем беларускіх экспэртаў і афіцыйных асобаў да гэтага інтэграцыйнага праекту.

Кіраўнік аналітычнага цэнтру «ЕсооМ» Сяргей Мусіенка найперш зьвяртае ўвагу на тое, што падмуркам Эўразійскага зьвязу становіцца Мытны саюз трох краін:

«Акрамя Беларусі, гэта дзьве буйныя сыравінныя краіны — Расея і Казахстан. Тут, не пабаюся гэтага слова, існуе тэхналягічная дзяржава з больш-менш захаванымі прамысловасьцю, мазгамі і рукамі. Таму гэтая прастора мае пэрспэктыву разьвіцьця з улікам выкарыстаньня рэсурсаў — і чалавечага, і сыравіннага. І для нас гэта пэрспэктыўна.

На першым этапе гэта больш выгадна для Расеі і Казахстана. Але за кошт нашай працы на гэтых вялікіх рынках мы, я спадзяюся, атрымаем пэрспэктыву разьвіцьця».

Цікаўлюся ў спадара Мусіенкі, наколькі рэальныя пэрспэктывы Эўразійскага зьвязу зь цягам часу стаць на адзін ровень з Эўрапейскім зьвязам? Аналітык адказвае:
Калі Расея пачала прачынацца і ставіць грандыёзныя пляны, ну што ж, гэта добра. І трэба гэта падтрымаць

«Асабіста я не падзяляю такіх аптымістычных прагнозаў. Але ж мары часам збываюцца. Калі Расея пачала прачынацца і ставіць грандыёзныя пляны, ну што ж, гэта добра. І трэба гэта падтрымаць. Бо амбіцыі Савецкага Саюзу ўзьнесьлі яго на пэўны ровень, дзякуючы якраз такім задумам. Хаця цяперашняя расейская рэчаіснасьць не прымушае верыць у гэта. Але тое, што для Беларусі такі зьвяз пэрспэктыўны, гэта адназначна».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG