Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску разьвітваюцца з Галінай Сямдзянавай

абноўлена

Разьвітаньне з дэпутаткай Вярхоўнага савету 12-га скліканьня, палітыкам Галінай Сямдзянавай праходзіць з 13 да 15 гадзіны ў Менску на вуліцы Альшэўскага, 12 .

Разьвітацца зь Сямдзянавай прыйшлі дэпутаты Вярхоўнага савету 12-га і 13-га скліканьняў, супрацоўнікі Менгарвыканкаму дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

На труну паклалі бел-чырвона-белы сьцяг.

Галіну Сямдзянаву пахаваюць на ганаровай алеі Паўночных могілак Менску.

Дэпутаты 12-га скліканьня Пятро Садоўскі, Лявон Баршчэўскі, Валянцін Голубеў, Алег Трусаў
Дачка Юлія і ўнук Жэня
Сястра Лілія (з правага боку)
У цэнтры — Вінцук Вячорка.
Віктар Гумінскі, намесьнік старшыні Палаты прадстаўнікоў.
Аляксей Кавалец і Юрась Губарэвіч
Уладзімер Някляеў і Аляксандар Уліцёнак.
Юрась Беленькі і Сяргей Папкоў
Алесь Стральцоў і Рыгор Кастусёў
У першым шэрагу труну нясуць Лявон Баршчэўскі і Юрась Беленькі.
Нясуць труну Юрась Беленькі, за ім — Аляксандар Сасноў
Галіна Сямдзянава памерла пасьля цяжкой хваробы 18 верасьня. Яна была дэпутатам Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня, адным зь лідэраў беларускай дэмакратычнай апазыцыі.

Галіна Сямдзянава — адна з тых, хто дамогся абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі ў 1991 годзе.

Яна суаўтарка Канцэпцыі пераходу Беларускай ССР да рынкавай эканомікі (восень 1990 году). Удзельнічала ў распрацоўцы і прыняцьці дзясяткаў заканадаўчых актаў, у тым ліку Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Рэспублікі Беларусь, законаў для спэцыяльнай сэсіі Вярхоўнага Савету 24–25 жніўня 1991 году, калі была абвешчаная незалежнасьць.

Яна была аўтарам заканадаўчых прапаноў, накіраваных на стварэньне арміі Рэспублікі Беларусь.

У 1996–1997 гадах уваходзіла ў Сакратарыят Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня, які працягваў працу пасьля гвалтоўнага разгону 1996 году.

У Партыі БНФ Галіна Сямдзянава была адным з найбольш аўтарытэтных лідэраў і экспэртаў. Займала пасады намесьніцы старшыні (2002–2006 г.), старшыні юрыдычнай камісіі, старшыні рэвізійнай камісіі (да 2010 г.).

У 2008 годзе была накіраваная ад БНФ у Цэнтральную камісію па выбарах і рэспубліканскіх рэфэрэндумах, у 2010-м — у Менскую гарадзкую камісію па выбарах прэзыдэнта.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG